Менің Қазақстаным (па-беларуску: Мой Казахстан) — дзяржаўны гімн Рэспублікі Казахстан са студзеня 2006 г.

Гімн з 1992 па 2006 год

рэдагаваць

Гімнам Рэспублікі Казахстан была песьня з музыкай гімну Казаскай ССР і словамі, напісанымі групай казаскіх паэтаў па выпадку здабыцьця Казахстанам незалежнасьці.

Музыка — Мукана Тулебаева, Яўгенія Брусілоўскага, Латыфа Хамідзі

Тэкст — Музафара Алімбаева (Мұзафар Әлімбаев), Туманбая Малдагаліева (Тұманбай Молдағалиев), Кадыра Мырза Алі(Қадыр Мырза Әлі) і Жадыры Дарыбаевай

Пераклад Б. Каірбекава

Гісторыя

рэдагаваць

У 1944 годзе кампазытары Мукан Тулебаеў, Яўген Брусілоўскі і Латыф Хамідзі напісалі гімн Казаскай ССР. У ім знайшлі адлюстраваньне трагедыя вялікай вайны, дух надыходзячай перамогі, сяброўства народаў, працоўны запал, характэрны людзям той гістарычнай сітавіны. Хоць да гэтага ў казахаў не было афіцыйна прынятага гімну, тым ня менш у гісторыі казахаў было мноства музычных твораў, блізкіх па сваім духу і значнасьці да гімну. Сярод іх «Елім-ай», «Сары-арка», «Адай».

У пачатку 1992 году быў абвешчаны конкурс на музыку і тэкст новага гімну Рэспублікі Казахстан. У адборачную камісію былі накіраваныя каля 750 праектаў. Падчас абмеркаваньняў грамадскасьць выказала меркаваньне аб неабходнасьці захаваньня музыкі папярэдняга гімну, дарагога і блізкага сэрцу кожнага казаха. Гімн — складаны музычна-паэтычны твор. Як правіла, ён складаецца ня толькі з матыву, вялікае значэньне ў ім мае і тэкст песьні. Пераможцамі ў паэтычным марафоне вышлі чацьвёра. Трое зь іх: Музафар Алімбаеў, Кадыр Мырзаліеў і Туманбай Малдагаліеў — вядомыя паэты сярэдняга пакаленьня. Да іх далучылася маладая, таленавітая паэтка Жадыра Дарыбаева.

Тэкст гімна

рэдагаваць
гімн падрадковы пераклад на беларускую мову
Жаралған намыстан қаһарман халықпыз,
Азаттық жолында жалындап жаныппыз.
Тағдырдың тезінен, тозақтың өзінен
Аман-сау қалыппыз, аман-сау қалыппыз.
Еркіндік қыраны шарықта,
Елдікке шақырып тірлікте!
Алыптың қуаты — халықта,
Халықтың қуаты — бірлікте!
Ардақтап анасын, құрметтеп данасын,
Бауырға басқанбыз баршаның баласын.
Татулық, достықтың киелі бесігі -
Мейірбан Ұлы Отан, қазақтың даласы!
Еркіндік қыраны шарықта,
Елдікке шақырып тірлікте!
Алыптың қуаты — халықта,
Халықтың қуаты — бірлікте!
Талайды өткердік, өткенге салауат,
Келешек ғажайып, келешек ғаламат!
Ар-ождан, ана тілі, өнеге-салтымыз,
Ерлік те, елдік те ұрпаққа аманат!
Еркіндік қыраны шарықта,
Елдікке шақырып тірлікте!
Алыптың қуаты — халықта,
Халықтың қуаты — бірлікте!

Мы — народ доблесны, дзеці гонару,
На шляху да волі ахвяравалі ўсім.
З ціскоў-выпрабаваньняў лёсу, з пякельных агнёў
Вышлі пераможцамі, мы ацалелі…

Ляці ўвысь, арол волі,
Заклікаючы да яднаньня!
Сіла-моц героя — у народзе,
Сіла-моц народа — у згуртаванасьці!

Паважаючы маці, паважаючы геніяў народа,
У часіну ліхалецьця мы расхінулі свае абдымкі ўсім.
Казаскі стэп — каханая Радзіма.
Сьвятая зыбка сяброўства і салідарнасьці.

Ляці ўвысь, арол волі,
Заклікаючы да яднаньня!
Сіла-моц героя — у народзе,
Сіла-моц народа — у згуртаванасьці!

Мы шматлікае перажылі. Хай мінулае паслужыць урокам.
Верым мы ў сьветлую, цудоўную будучыню.
Усё самае сьвятое: гонар, вартасьць, родная мова,
Традыцыя, мужнасьць і дзяржаўнасьць —
Мы перадаем, як наказ, будучаму пакаленьню!

Ляці ўвысь, арол волі,
Заклікаючы да яднаньня!
Сіла-моц героя — у народзе,
Сіла-моц народа — у згуртаванасьці!

З 7 студзеня 2006 году гімнам Рэспублікі Казахстан стала папулярная песьня напісаная яшчэ ў 1956 годзе «Мой Казахстан» («Менiң Қазақстаным») з занесенымі зьменамі, якія прыводзяць песьню ў адпаведнасьць са статусам дзяржаўнага гімну. Паколькі папраўкі ў тэкст занесеныя прэзыдэнтам РК Нурсултанам Назарбаевым, ён будзе паказвацца, як суаўтар тэксту.

Таксама зьмененыя правілы праслухоўваньня гімну. Зараз пры выкананьні гімну на афіцыйных цырымоніях прысутныя павінны ўставаць і прыкладваць далонь правай рукі да левага боку грудзей.

Музыка кампазытара Шамшы Калдаякава на словы Жумекена Нажымедэнава (1956), Нурсултана Назарбаева(2005) .

Тэкст гімна

рэдагаваць
гімн падрадковы пераклад на беларускую мову
Алтын күн аспаны,
Алтын дән даласы,
Ерліктің дастаны,
Еліме қарашы!
Ежелден ер деген,
Даңкымыз шықты ғой.
Намысын бермеген,
Қазағым мықты ғой!
Менің елім, менің елім,
Гүлің болып егілемін,
Жырың болып төгілемін, елім!
Туған жерім менің — Қазақстаным!
Ұрпаққа жол ашқан,
Кең байтақ жерім бар.
Бірлігі жарасқан,
Тәуелсіз елім бар.
Қарсы алған уақытты,
Мәңгілік досыңдай.
Біздің ел бақытты,
Біздің ел осындай!
Менің елім, менің елім,
Гүлің болып егілемін,
Жырың болып төгілемін, елім!
Туған жерім менің — Қазақстаным!
У небе залатое сонца,
У стэпы залатое збожжа.
Паданьне аб мужнасьці
Мая краіна.
У сівой старажытнасьці
Нарадзілася наша слава,
Ганарлівы і моцны
Мой казаскі народ.
О, мой народ! О, мая краіна!
Я твая кветка, узгадаваны табой.
Я песьня, зьвінячая на тваіх вуснах,
Радзіма мая — мой Казахстан.
У мяне прастор неабдымны
І дарога, адчыненая ў будучыню.
У мяне незалежны,
Згуртаваны, адзіны народ.
Як адвечнага сябра
Сустракае новы час
Наша шчаслівая краіна,
Наш народ.
О, мой народ! О, мая краіна!
Я твая кветка, узгадаваны табой.
Я песьня, зьвінячая на тваіх вуснах,
Радзіма мая — мой Казахстан.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

Глядзіце таксама

рэдагаваць