Гішпанскі гімн (па-гішпанску: La Marcha Real) — адзін з найстарэйшых у сьвеце, але дата яго напісаньня і імя яго кампазытара не вядомыя. Першае згадваньне аб ім сустракаецца ў 1761 годзе ў «Libro de Ordenanza de los toques militares de la Infantería Española» Manuel de Espinosа, дзе ён названы «La Marcha Granadera» («Марш грэнадзёраў»).

La Marcha Real
[ˈmartʃa reˈal]
Каралеўскі марш
Кампазытар Manuel de Espinosa de los Monteros, Bartolomé Pérez Casas (orquestration), Франсіска Граў (harmonization)
Краіна Гішпанія
Зацьверджаны 1770
La Marcha Real у Вікісховішчы

У 1770 годзе кароль Карляс III зацьвердзіў «La Marcha Granadera» як афіцыйны гімн, які стаў выконвацца падчас усіх афіцыйных цырымоніяў. Паколькі ён стала выконваўся падчас мерапрыемстваў, дзе прысутнічалі чальцы каралеўскай сям’і, гішпанцы сталі лічыць яго сваім нацыянальным гімнам і празвалі яго «Каралеўскім маршам».

У пэрыяд Другой Рэспублікі «El Himno de Riego» («Гімн Рыега») стаў нацыянальным гімнам замест «Каралеўскага маршу». Аднак па канчатку Грамадзянскай вайны Франсіска Франка (Francisco Franco) аднавіў «Каралеўскі марш» у якасьці нацыянальнага гімну, замяніўшы яго назву на ранейшае — «Марш грэнадзёраў».

Пасьля прыходу да ўлады караля Хуана-Карласа I і прыняцьця ў 1978 годзе Канстытуцыі, маэстра Франсіска Граў было даручана стварыць новую аранжоўку гімна, якая выкарыстоўваецца сёньня. У кастрычніку 1997 году «La Marcha Real» быў зацьверджаны нацыянальным гімнам краіны.

Нягледзячы на тое, што цяпер гімн ужываецца бяз словаў, так было не заўсёды. Адна вэрсія выкарыстоўвалася падчас кіраваньня караля Альфонса XIII (аўтар тэксту — Эдуарда Маркіна), а другая ў пэрыяд Францыска Франка (аўтар тэксту — Хасэ Марыя Пэман (José María Pemán)), да ўсталяваньня дэмакратычнага рэжыму ў краіне. Цяпер існуе вэрсія 2008 году (аўтар — Паўліна Кубэра), але яна пакуль не зацьверджаная ўрадам.

¡Viva España!
Cantemos todos juntos
con distinta voz
y un solo corazón.
¡Viva España!
Desde los verdes valles
al inmenso mar,
un himno e hermandad.
Ama a la Patria
pues sabe abrazar,
bajo su cielo azul,
pueblos en libertad.
Gloria a los hijos
que a la Historia dan
justicia y grandeza
democracia y paz.