Гідра (спадарожнік)
Выгляд з паверхні Гідры (канцэпцыя мастака): праваруч — Плютон і Харон, леваруч — Нікс | |
Гісторыя адкрыцьця | |
---|---|
Адкрыў | Касьмічны тэлескоп Хабл |
Дата адкрыцьця | чэрвень 2005 |
Арбітальныя характарыстыкі | |
Semi-major axisa | 64 780 ± 90 км |
Арбітальны пэрыяд | 38.206 ± 0.001 d |
Нахіл арбітыb | 0.22° ± 0.12° |
Зьяўляецца спадарожнікам | Плютону |
Фізычныя характарыстыкі | |
Дыямэтар | 44—130 км |
Маса | 5 × 1016 — 2 × 1018 кг |
Тэмпэратура паверхні | 33—55 K |
Атмасфэра | няма |
Гі́дра (134340 III) (раней S/2005 P1) — меркавана натуральны спадарожнік Плютону, адзін з двух адкрытых у чэрвені 2005 году касьмічным тэлескопам Хабл. Здымкі, на падставе якіх было зьдзейсьнена адкрыцьцё, былі зробленыя 15 траўня і 18 траўня 2005 году. Спадарожнікі на іх былі ўпершыню выяўленыя 15 чэрвеня 2005 году. Пасьля правядзеньня дадатковых дасьледаваньняў і праверак, 31 кастрычніка 2005 году адкрыцьцё было апублікаванае. У 2006 годзе спадарожнікі атрымалі ўласныя імёны.
Па наяўных здымках можна зрабіць выснову, што спадарожнік знаходзіцца на кругавой арбіце, у той жа плоскасьці, што і Харон, на адлегласьці прыблізна 65 000 кілямэтраў ад Плютону. Дакладных зьвестак аб яго памерах пакуль няма, але, меркавана, дыямэтар спадарожніка ад 52 да 160 кілямэтраў. Больш дакладныя дадзеныя могуць быць атрыманыя далейшым аналізам яго адбівальнай здольнасьці. Гідра прыблізна на 25% ярчэй, чым яе кампаньёнка, Нікс, а значыць, па ўсёй бачнасьці, больш.
Гідра знаходзіцца ў арбітальным рэзанансе з Хароном, робячы два абарачэньні вакол плянэты на адно арбітальнае абарачэньне Харона, а таксама зь Ніксам (стаўленьне пэрыядаў 2:3).
Спадарожнік разам з Плютонам будзе падрабязьней вывучаны ў 2015 годзе, у рамках палёту бесьпілотнага зонда «Новыя Гарызонты».
Назва спадарожніка было абвешчана 21 чэрвеня 2006 году ў цыркуляры Міжнароднага астранамічнага зьвязу 8723[1]. Пачатковыя літары назваў новаадкрытых спадарожнікаў Нікс і Гідра (N і H) супадаюць з ініцыяламі місіі «Новыя Гарызонты».
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- IAU Circular No. 8625 (анг.) — Апісаньне адкрыцьця
- Background Information Regarding Our Two Newly Discovered Satellites of Pluto (анг.) — Вэб-сайт першаадкрывальнікаў
- NASA’s Hubble Reveals Possible New Moons Around Pluto (анг.) — Прэс-рэліз
- Two More Moons Discovered Orbiting Pluto (анг.) (SPACE.com)
- Папулярны артыкул аб Плютоне і яго спадарожніках