Гідрасфэра

(Перанакіравана з «Гідрасфэра Зямлі»)

Гідрасфэ́ра (грэц. Hydor — «вада» + Sphaira — «сфэра») — сукупнасьць усіх водных запасаў Зямлі.

Кругазварот вады ў гідрасфэры

Вялікая частка вады засяроджаная ў акіяне, значна менш — у кантынэнтальнай рачной сетцы й падземных водах. Таксама вялікія запасы вады маюцца ў атмасфэры, у выглядзе аблокаў і вадзянога пару. Звыш 96% аб’ёму гідрасфэры складаюць моры й акіяны, каля 2% — падземныя воды, каля 2% — льды й сьнягі, каля 0,02% — паверхневыя воды сушы. Частка вады знаходзіцца ў цьвёрдым стане ў выглядзе ледавікоў, сьнегавых полагаў і ў вечнай мерзлаце, уяўляючы сабой крыёсфэру.

Паверхневыя воды, займаючы параўнальна малую долю ў агульнай масе гідрасфэры, тым ня менш граюць найважнейшую ролю ў жыцьці нашай плянэты, зьяўляючыся асноўнай крыніцай водазабесьпячэньня, абрашэньня ды абвадненьня. Гэтая геасфэра знаходзіцца ў сталым узаемадзеяньні з атмасфэрай, зямной карой і біясфэрай.

Узаемадзеяньне гэтых водаў і ўзаемныя пераходы з адных відаў водаў у іншыя складаюць складаны кругазварот вады на зямным шары. У гідрасфэры ўпершыню зарадзілася жыцьцё на Зямлі. Толькі ў пачатку палеазойскай эры пачалося паступовае перасяленьне жывёл і расьлінных арганізмаў на сушу.

Глядзіце таксама

рэдагаваць