Гэлена Крыстэнсэн
Гэлена Крыстэнсэн (па-дацку: Helena Christensen; нарадзілася 25 сьнежня 1968 году, Капэнгаген, Данія) — дацкая супэрмадэль. Гэлена вырасла ў Даніі, яе бацька — датчанін, а маці родам з Пэру.
Гэлена Крыстэнсэн | |
Гэлена Крыстэнсэн | |
Дата нараджэньня | 25 сьнежня 1968 (55 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | Капэнгаген, Данія |
Рост | 178 см |
Грудзі | 89 см |
Стан | 61 см |
Сьцёгны | 88 см |
Колер валасоў | каштанавыя |
Вочы | зялёныя |
Біяграфія
рэдагавацьПершыя крокі ў мадэльным бізнэсе зрабіла, калі ёй было 9 гадоў. У дзяцінстве марыла стаць сьпявачкай. У 1986 годзе, атрымаўшы тытул Міс Данія ва ўзросьце 18 гадоў, прадстаўляла Данію на конкурсе Міс Сусьвет. Пасьля заканчэньня конкурсу пераехала ў Парыж.
Кар’ера
рэдагавацьГэлена зьяўляецца адной з самых вядомых мадэляў 1990-х гадоў, удзельнічала ў паказах такіх брэндаў, як Alberta Ferretti, Chanel, CoverGirl, DKNY, Fendi, Gianni Versace Couture, Hennes, Hermes, Karl Lagerfeld, Prada, Revlon, Sonia Rykiel і Valentino. Зьяўлялася на вокладках такіх вядомых часопісаў, як «Elle», «Cosmopolitan», «Marie Claire», «Vogue», «Maxim», «Harper's Bazaar» і «Allure». Таксама была адным з Анёлаў Victoria’s Secret і зьяўлялася ў каталёгах гэтай кампаніі.
У 1991 годзе зьнялася ў музычным кліпе Крыса Ісаака «Wicked Game». Пазьней гэтае відэа было ўключана ў сьпіс MTV «Sexiest Video of All-Time» і тэлеканала VH1 «100 Greatest Videos».
Гэлена валодае антыкварнай крамай на Мангэтане, Нью-Ёрк. Таксама выпускае лінію адзежы «Christensen & Sigersen», сумесна са сваім даўнім сябрам Ліфам Сігерсэнам, якая прадаецца ў буціку ў Нью-Ёрку. Крыстэнсэн таксама зьяўляецца фатографам і яе працы зьяўляліся ў «Marie Claire» і «ELLE». У Гэлены ёсьць дом ў Манака, а таксама апартамэнты ў Капэнгагене і на Мангэтане.
Дадатковыя зьвесткі
рэдагаваць- Крыстэнсэн доўгі час сустракалася зь лідэрам INXS Майклам Гатчансанам.
- У яе ёсьць сын Мінгус, які нарадзіўся 13 кастрычніка 1999 году.
- Сярод хобі Гэлены — кулінарыя, фатаграфія і дызайн інтэр’еру.