Гутарка (1975)

беларуская газэта
(Перанакіравана з «Гутаркі (газэта)»)

«Гутарка» — машынапіснае выданьне Міколы Ермаловіча. Выходзіла на працягу 1975—1976, усяго пабачыла сьвет блізу 50-ці «гутарак».

У выданьні зьмяшчаліся творы рознага жанру, прасякнутыя ідэяй незалежнасьці, нацыянальнага абуджэньня Беларусі, якія з-за сацыяльнае і палітычнае скіраванасьці не маглі быць надрукаваныя ў афіцыйным друку.

«Гутаркі» шматразова перадрукоўваліся, перапісваліся, распаўсюджваліся сярод беларускай інтэлігенцыі. «Гутаркі» выдаваліся Ермаловічам пад псэўданімам Сымон Беларус. Назву «Гутарка» аўтар абраў таму, што ў ХІХ ст. «гутаркі» былі найбольш пашыраным жанрам нелегальнага друку. У сваім выданьні Ермаловіч зьмяшчаў творы, што не маглі быць апублікаваныя ў афіцыйным друку з прычыны сацыяльнай і палітычнай накіраванасьці. Аўтар рыхтаваў матэрыялы ў Менску (у Дзяржаўнай бібліятэцы БССР), друкаваў у Маладэчне на друкарцы, а потым перадаваў Яўгену Куліку дзеля памнажэньня. Нумар выходзіў прыкладна раз на тыдзень.

Літаратура

рэдагаваць