Trimmer56~be-x-oldwiki
Прывітаньне
рэдагавацьПрывітаньне ад імя адміністрацыі беларускай Вікіпэдыі. Вельмі прыемна бачыць Вас у нашай суполцы.
Не сьпяшайцеся ўсе зрабіць адразу. Выкарыстоўвайце іншыя артыкулы як прыклады афармленьня. Праглядайце зьмены, якія былі зроблены ў Вашых артыкулах больш вопытнымі вікіпэдыстамі і вікіпэдысткамі. Шмат карыснай інфармацыі можна знайсьці на старонцы Вікіпэдыя:Суполка.
Калі ласка, пры рэдагаваньні заўсёды карыстайцеся радком Кароткае апісаньне зьменаў. Інакш вельмі цяжка з гісторыі разумець, што і дзеля чаго зьмянялася. І, калі гэта магчыма, часьцей карыстайцеся кнопкай Праглядзець.
EugeneZelenko 05:54, 02.12.2005 (UTC)
Калі ласка, не дублюйце зьмест артыкулаў. Тут дастаткова 1 – 2 сказаў і спасылкі на Хімік Сьветлагорск. --EugeneZelenko 06:03, 07.12.2005 (UTC)
Калі ласка, дадайце крыніцу (адрас у Інтэрнэт/кнігу/газэту) у апісаньні гэтых выяваў. --EugeneZelenko 04:39, 30.12.2005 (UTC)
- Таксама вельмі пажадана даваць выявам больш разгорнутыя назвы. Хаця бы «Traktar, stadyjon, Miensk.jpg», ці «Gamlet Mchitaran.jpg» і г.д. --Red_Winged_Duck 09:21, 30.12.2005 (UTC)
Я адмяніў апошняе вашае рэдагаваньне ў артыкуле пра Гамлета Мхітарана, таму што няма сэнсу пазбаўляцца ад «чырвоных» спасылак, бо рана ці позна на іх месцы будуць артыкулы, таму і ня варта іх пазьбягаць у артыкуле. Там дзе ёсьць спасылка на футбольны клюб, хай ёй і застаецца, а спасылка на Ерэван зьвіцца ў самім артыкуле пра клюб, бо той клюб больш тычыцца Мхітарана, чым непасрэдна горад, у якім месьціцца клюб. Спадзяюся на паразуменьне. --Red_Winged_Duck 18:49, 06.01.2006 (UTC)
добра, прашу прабачэння
- Ды ня трэба прабачэньняў. :) Гэта нармальная працоўная сытуацыя і гэта ўсяго толькі парады, вы таксама можаце абгрунтоўваць той ці іншы пункт гледжаньня абсалютна спакойна, бо ў Вікіпэдыі ўсе ўдзельнікі роўныя. Дарэчы, на старонках абмеркаваньня варта заўсёды пакідаць свой подпіс, каб потым было лягчэй разабрацца, хто і што напісаў. Подпіс можна паставіць ці адпаведнай кнопкай над вакном рэдагаваньня ці наступнымі чатырма сымбалямі: ~~~~ --Red_Winged_Duck 11:33, 07.01.2006 (UTC)
Калі ласка, падайце зьвесткі пра файл з дапамогай шаблёну {{Інфармацыя}}. Бяз гэтых зьвестак файл будзе выдалены. --Red_Winged_Duck 12:13, 31 сакавіка 2009 (UTC)
Абгрунтаваньне добрасумленнага выкарыстаньня для Файл:Vostok.gif
рэдагавацьПрывітаньне, Trimmer56!
Дзякуй за загружаныя вамі ў Вікіпэдыю файлы! Нагадваем вам, што калі выкарыстаньне і распаўсюджаньне мэдыяфайла не ажыцьцяўляецца на ўмовах вольнай ліцэнзіі (Creative Commons Attribution/Share-Alike), тады патрэбна абгрунтаваць неабходнасьць добрасумленнага выкарыстаньня, дадаўшы і запоўніўшы картку {{Абгрунтаваньне добрасумленнага выкарыстаньня}}, таксама дадаўшы дакладныя зьвесткі пра аўтара, час стварэньня/публікацыі працы і крыніцу.
Калі файл не адпавядае крытэрам добрасумленнага выкарыстаньня або калі неабходныя зьвесткі не былі дададзеныя ў 7-дзённы тэрмін, тады файл будзе выдалены.
Вялікі дзякуй! --Red_Winged_Duck 19:57, 19 красавіка 2010 (UTC)
Ваш рахунак будзе перайменаваны
рэдагавацьВітаем!
Каманда распрацоўнікаў Фундацыі «Вікімэдыя» зьмяняе звыклы лад працы рахункаў, робячы магчымым стварэньне новых і лепшых прыладаў для нашых удзельнікаў (як то міжсайтавыя абвесткі). Дзякуючы таму, што кожны ўдзельнік будзе мець аднолькавае імя рахунку паўсюль, мы зможам надаць вам магчымасьці для зручнейшага рэдагаваньня і абмеркаваньня, а таксама больш гнуткае кіраваньне правамі ўдзельнікаў адносна новых прыладаў. Адной з папярэдніх умоваў для дасягненьня гэтага зьяўляецца наяўнасьць унікальнага рахунку ва ўсіх 900 сайтах Вікімэдыі. Глядзіце таксама аб’яву, датычную гэтай падзеі.
На жаль, ваш рахунак канфліктуе зь іншым рахункам пад назвай Trimmer56. Каб вы абодва маглі карыстацца сайтамі Вікімэдыі ў будучыні, мы перайменуем ваш рахунак у Trimmer56~be_x_oldwiki. Ваш рахунак будзе перайменаваны ў красавіку 2015 году разам зь некаторымі іншымі.
Ваш рахунак будзе працаваць як і раней, увесь ранейшы ўнёсак згублены ня будзе. Аднак вам прыйдзецца карыстацца гэтымі новымі імёнамі для ўваходу ў сыстэму. Калі вам не спадабаецца новае імя, вы можаце даслаць запыт на перайменаваньне рахунку з дапамогай гэтай формы.
Выбачайце за нязручнасьці.
Yours,
Keegan Peterzell
Community Liaison, Wikimedia Foundation
22:05, 17 сакавіка 2015 (MSK)