Прывітаньне

рэдагаваць

Сардэчна вітаем у беларускай Вікіпэдыі. Вельмі прыемна бачыць Вас у нашай суполцы.

Не сьпяшайцеся ўсе зрабіць адразу. Выкарыстоўвайце іншыя артыкулы як прыклады афармленьня. Праглядайце зьмены, якія былі зроблены ў Вашых артыкулах больш вопытнымі вікіпэдыстамі і вікіпэдысткамі. Шмат карыснай інфармацыі можна знайсьці на старонцы Вікіпэдыя:Суполка. Даведацца пра апошнія зьмены можна на старонцы Апошнія зьмены.

Калі ласка, пры рэдагаваньні заўсёды карыстайцеся радком Кароткае апісаньне зьменаў. Інакш вельмі цяжка з гісторыі разумець, што і дзеля чаго зьмянялася. І, калі гэта магчыма, часьцей карыстайцеся кнопкай Праглядзець.

У размовах і абмеркаваньнях заўсёды карыстайцеся подпісам, які ставіцца з дапамогай камбінацыі ~~~~, ці кнопкі Ваш подпіс і момант часу над акном рэдагаваньня.

Прыемнага часу на старонках нашае вольнае энцыкляпэдыі.

EugeneZelenko 16:25, 29 сьнежня 2006 (UTC)

Зьмест гэтага артыкула вельмі падобны на http://slounik.org/81284.html. Калі ён з пачатку цалкам узяты з кнігі «Пісьменьнікі Савецкай Беларусі», то гэта парушае аўтарскія правы (глядзіце закон РБ аб аўтарскім праве і сумежных правах ) і артыкул трэба выдаліць.

З іншага боку мы маем дазвол ад http://martyraloh.org (падрабязнасьці ў Вікіпэдыя:Дазволы на выкарыстаньне матэрыялаў) і можна ўзяць зьмест адтуль. Альбо пераказаць тэкст сваімі словамі (факты (даты, назвы кніг і г.д.) не ахоўваюцца аўтарскімі правамі).

EugeneZelenko 15:23, 3 студзеня 2007 (UTC)

Каб пацьвердзіць, што файл сапраўды знаходзіцца ў грамадзкім набытку, трэба на старонцы файла пазначыць, хто зьяўляецца яго аўтарам, калі ён быў створаны, а таксама крыніцу паходжаньня файла. Бяз гэтых зьвестак файл будзе выдалены. Зазначу таксама, што файлы, якія знаходзяцца ў грамадзкім набытку варта загружаць у Вікісховішча, каб яны былі даступныя ва ўсіх Вікіпэдыях. --Red_Winged_Duck 12:20, 19 чэрвеня 2014 (FET)

Каб дадаць зьвесткі пра файл, ня трэба загружаць файл ізноў, дастаткова перайсьці на старонку файла (Файл:Rasasna 1923 Генштаб.jpg або Файл:Buturlin 1812 History No2.jpg) і адрэдагаваць яе, як звычайны артыкул, пры гэтым трэба дадаць зьвесткі адкуль узяты файл, інфармацыю пра аўтарства і час стварэньня. --Red_Winged_Duck 14:02, 27 чэрвеня 2014 (FET)

Вы загрузілі файлы ў Вікіпэдыю, але не пазначылі іх аўтарства і ліцэнзію, згодна зь якой яны распаўсюджваюцца, бяз гэтых зьвестак файлы будуць выдаленыя зь Вікіпэдыі. Калі вы зьяўляецеся аўтарам гэтых фота, вам трэба адрэдагаваць інфармацыю пра кожны файл (робіцца гэта так жа, як рэдагаваньне звычайнага артыкула). За прыклад вы можаце ўзяць гэты файл. Пры гэтым наступныя файлы лепш загружаць у Вікісховішча, дзе яны будуць даступныя для ўсіх моўных разьдзелаў. --Red_Winged_Duck 13:44, 22 лістапада 2014 (MSK)Адказаць

Файлы з вольнай ліцэнзіяй

рэдагаваць

Зьвяртаю вашую ўвагу, што для файлаў, аўтарам якіх вы не зьяўляецеся, неабходна падаваць зьвесткі пра аўтарства, крыніцу і ліцэнзію, згодна зь якой файл распаўсюджваецца. У выпадку адсутнасьці гэтай інфармацыі файл будзе выдалены. Таксама нагадваю, што файлы з свабоднымі ліцэнзіямі лепш загружаць у Вікісховішча. --Red_Winged_Duck 15:04, 28 лістапада 2014 (MSK)Адказаць

Вітаю. Лепей адразу запампоўвайце выявы пад вольнай ліцэнзіяй у Вікісховішча, каб не даводзілася рабіць падвойную працу. -- Renessaince 10:21, 30 лістапада 2014 (MSK)Адказаць

Вітаю. Вы карыстаецеся старонкай абмеркаваньня? Паглядзіце калі ласка вышэй.--Liashko (гутаркі) 01:10, 2 сьнежня 2014 (MSK)Адказаць

Ваш рахунак будзе перайменаваны

рэдагаваць

22:05, 17 сакавіка 2015 (MSK)