Гутаркі ўдзельніка:Red Winged Duck/2017

Апошні каментар: 8 студзеня 2018, ад удзельніка AndreyRussia у тэме Студеники
Архівы

Выдаленьне шаблёну

рэдагаваць

Вітаю. Не зусім зразумеў: навошта Вы выдалілі Шаблён:Накід:Швэцыя? Магу пагадзіцца, што ён быў патрэбны не заўсёды там, дзе ён выкарыстоўваўся, але прынамсі артыкулы пра камуны Швэцыі (напр. гэты) ўсё яшчэ застаюцца менавіта накідамі. Ці Вы лічыце, што аб гэтым неабавязкова інфармаваць іншых удзельнікаў ды падштурхоўваць іх да паляпшэньня артыкулаў?--Lesnas ättling (гутаркі) 17:59, 5 студзеня 2017 (+03)Адказаць

Дзякуй, што спыталі. :) Патлумачу сваю пазыцыю. Шаблёны накідаў у прынцыпе зьяўляюцца шкоднымі, бо замест паляпшэньня зьместу артыкула, рэдактары займаюцца расстаўленьнем гэтых шаблёнаў. У Вікіпэдыі ж кожны артыкул зьяўляецца накідам, бо ў кожны артыкул ёсьць што дадаць (нават у абраны), таму лепш дадаць нейкую інфармацыю ў артыкул, чым займацца даданьнем і зьняцьцем шаблёну, які не нясе карысьці, бо як паказвае практыка, артыкулы дапаўняюць не таму, што ў іх ёсьць гэты шаблён, а таму што ёсьць, што дадаць у артыкул. Пры гэтым у нас нават не існуе ніякіх крытэраў, калі артыкул лічыцца накідам, а калі не, і таму дадаюцца гэтыя шаблёны абсалютна бессыстэмна, што вяртае нас да пытаньня, што лепш дадаць нейкую зьмястоўную інфармацыю, чым такі шаблён. Можна яшчэ пачытаюць вось гэтую аргумэнтцыю, якую склаў калега Bocianski. Спадзяюся, што мае аргумэнты здолеюць вас пераканаць, што лепш абыходзіцца бяз гэтых шаблёнаў. --Red_Winged_Duck 21:44, 5 студзеня 2017 (+03)Адказаць
Дзякуй за адказ. Магчыма і так. Але, у такім разе, варта выдаляць і астатнія шаблёны "Накід:КраінаX", каб усё было ўпарадкавана аднастайна. Зрэшты: ці раіце ў далейшым карыстацца шаблёнамі "накід", ці наогул іх пазьбягаць?--Lesnas ättling (гутаркі) 21:58, 5 студзеня 2017 (+03)Адказаць
У мае пляны ўваходзіць разабрацца і з астатнімі шаблёнамі краінаў, і іншымі тэматычнымі шаблёнамі-накідамі, таму маё меркаваньне, што лепш іх не ўжываць, а дадаваць сапраўды карысныя для артыкула зьвесткі. --Red_Winged_Duck 22:03, 5 студзеня 2017 (+03)Адказаць
Добра, дзякуй.--Lesnas ättling (гутаркі) 22:13, 5 студзеня 2017 (+03)Адказаць

Share your experience and feedback as a Wikimedian in this global survey

рэдагаваць
  1. ^ This survey is primarily meant to get feedback on the Wikimedia Foundation's current work, not long-term strategy.
  2. ^ Legal stuff: No purchase necessary. Must be the age of majority to participate. Sponsored by the Wikimedia Foundation located at 149 New Montgomery, San Francisco, CA, USA, 94105. Ends January 31, 2017. Void where prohibited. Click here for contest rules.

Greetings.

Could you create the article Education in Azerbaijan in Belorussian Taraškievica Wikipedia by translating it from the article in Belorussian Wikipedia?

Thank you.

Шаблён:Цяперашні абраны артыкул/2017-02‎

рэдагаваць

Можа новы артыкул прызначыць, што я вылучыў? Ці колькі ён яшчэ мусіць вісець? :) --Raviaka Ruslan (гутаркі) 22:43, 31 студзеня 2017 (+03)Адказаць

Калі вы маеце на ўвазе Заходні фронт (Першая сусьветная вайна), то трэба, каб нехта падвёў вынік і зрабіў адпаведныя зьмены ў сьпісах артыкулаў. --Red_Winged_Duck 00:09, 1 лютага 2017 (+03)Адказаць
У нас так шмат людзей у вікі, што нават ня ведаю, каго папрасіць. :) Бо самаму рабіць - неяк нязручна. --Raviaka Ruslan (гутаркі) 20:43, 1 лютага 2017 (+03)Адказаць

Admin action

рэдагаваць

Can you delete the files at https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/Special:UnusedFiles?uselang=en&limit=5000 ? 77.180.223.76 20:05, 10 лютага 2017 (+03)Адказаць

Дарагому ахоўніку аўтарскіх правоў

рэдагаваць

Наконт кнігі Я. Малецкага, мо вы і правы наконт 2032 году. Але шкада што вы гэтыя аўтарскія правы ставіце вышэй за нацыянальныя інтарэсы. Craft37by (гутаркі) 15:56, 13 лютага 2017 (+03)Адказаць

Hello dear Red Winged Duck, saw your wonderful contribution in Belarusian Wikipedia. In this context I would like to ask you translate the small article into Belarusian (Taraškievica), and add it to the Wikipedia. Thank you in advance for your support/contribution and best wishes!

Правапіс інтэрфэйсу

рэдагаваць

Вітаю, паважаны Red_Winged_Duck! Заўважыў блытаніну з правапісам у інтэрфэйсе карыстальніка. Пасьля ўваходу карыстальніка ў Вікіпэдыю ў верхнім правым куце ён бачыць сваё імя, затым правей за імя ідзе выява званочка, а яшчэ правей выява нечага накшталт скрыні. Калі клікнуць па званочку, то адлюстроўваюцца абвесткі пра паведамленьні на старонцы размоў, а калі клікнуць па "скрыні" — падзякі ад іншых удзельнікаў. Дык вось, калі навесьці курсор на "скрыню", то вымалёўваецца надпіс наркамаўскім правапісам "Вашы апавяшчэнні". Калі навесьці курсор на званочак, то тарашкевіцай — "Вашыя апавяшчэньні". Прапаную замяніць адпаведныя надпісы на "Вашыя абвесткі" і "Вашыя падзякі". Беларускасьць слова "апавяшчэньне" патрабуе дадатковага дасьледаваньня, магчыма — гэта праява расеізацыі.

З павагай, Yaraslau Zubrytski (гутаркі) 00:38, 27 сакавіка 2017 (+03)Адказаць

Памяняў на «паведамленьні» і «абвесткі» адпаведна, бо ў другім выпадку могуць быць ня толькі падзякі. Праз пару дзён пераклад зьявіцца на сайце, калі будуць яшчэ нейкія заўвагі — пішыце. --Red_Winged_Duck 11:34, 27 сакавіка 2017 (+03)Адказаць
На старонцы "Ўвайсьці" напісана "Забылі пароль?" замест "Забыліся пароль?". І, калі не памыляюся, віншаванкі зь юбілейнымі праўкамі ў абвестках падаюцца па-ангельску. —Yaraslau Zubrytski (гутаркі) 22:54, 25 чэрвеня 2017 (MSK)Адказаць
Паводле слоўнікаў «забылі» — цалкам правамоцны варыянт, таму трэба нейкае абгрунтаваньне, што ў гэтым выпадку трэба пісаць «забыліся». --Red_Winged_Duck 19:06, 26 чэрвеня 2017 (MSK)Адказаць

Лякаматыў

рэдагаваць

Не пабачыў, што ўжо інснуе катэгорыя для футбалістаў Гомельчыгункатрансу. Не ведаю, ці патрэбная асобная для Лякаматыўцаў, ці не? Ці можа Гомельчыгункатрансаў перанесьці ў Лякаматыўцаў? Bocianski (гутаркі) 19:37, 7 красавіка 2017 (+03)Адказаць

Трэба перанесьці з катэгорыі пра «Гомельчыгункатранс» у катэгорыю пра «Лякаматыў». Дзьве асобныя не патрэбныя ў гэтым выпадку, бо клюб той жа застаўся. --Red_Winged_Duck 19:41, 7 красавіка 2017 (+03)Адказаць
Добра. Зробіцца. А па-беларуску (кляс.) пішацца Калабжэг ці Калобжэг ? На нарматыўнай бачыў першы варыянт, тут другі. Bocianski (гутаркі) 19:43, 7 красавіка 2017 (+03)Адказаць
Залежыць ад таго, куды націск у польскай мове. Як я разумею, націск звычайна на другі склад з канца, таму правільней будзе Калобжэг. --Red_Winged_Duck 19:46, 7 красавіка 2017 (+03)Адказаць

Абмеркаваньне Вікіпэдыі:Кандыдаты ў добрыя артыкулы

рэдагаваць

Вітаю. Просьба разабрацца ў нашай з Удзельнік:W спрэчцы вось тут. Дзякуй загадзя.--Lesnas ättling (гутаркі) 16:03, 21 красавіка 2017 (+03)Адказаць

Лякалізацыйныя мапы

рэдагаваць

Нешта не магу зразумець, як у {{Лякалізацыйная мапа Азэрбайджану}} дадаць фізычную мапу. Назву файлу ўставіў, але парамэтар, пэўна, ня той. --Taravyvan Adijene 12:33, 18 траўня 2017 (+03)Адказаць

Падправіў. Будзе працаваць у большасьці картак праз парамэтар шаблёну |Варыянт мапы = фізычная, калі раптам не, трэба будзе глянуць і падправіць той шаблён-картку. --Red_Winged_Duck 12:48, 18 траўня 2017 (+03)Адказаць

Выдаліце модуль

рэдагаваць

Добры дзень! Выдаліце калі ласка модуль Модуль:Wikidata, ужо маем Модуль:Вікізьвесткі. --Glovacki (гутаркі) 13:14, 27 траўня 2017 (MSK)Адказаць

Афармленьне артыкулаў

рэдагаваць

Вітаю. Даўно хацеў спытаць: Вы ўжо пэўны час уносіце зьмены пры афармлеьні артыкулаў. Але ня ўсе яны мне зразумелыя: 1.Які сэнс зьмяняць "Вядомыя асобы" на "Асобы"? Мы з Вамі, як і "хлопчык Сярожка з суседняга дому" — таксама асобы, але ў энцыкляпэдыі месца толькі вядомым асобам (наколькі вядомым — іншае пытаньне, але ж толькі вядомым). 2.Таксама ня вельмі згодны з прыбіраньнем шаблёнаў сьцяжкоў у разьдзеле "Гарады-сябры": яны дапамагаюць адразу візуальна пазнаць пэўную краіну, т.б. інфармацыю, якая пэўнаму колу чытачоў падаецца важнейшай і дазваляе зэканоміць час (напр.: мне нецікава, ці мае пэўны беларускі горад сяброўскія дачыненьні з гарадамі Кітаю ці Конга, але ці ён мае сяброў у Нямеччыне ці Швэцыі — іншая справа. Цяпер, безь сьцяжкоў, даводзіцца чытаць увесь сьпіс). Не прынцыпова, канешне, але цікава даведацца, што тут замінае? Здаецца была яшчэ нейкая дробязь, але зараз ня памятаю. З павагай.--Lesnas ättling (гутаркі) 17:14, 15 ліпеня 2017 (MSK)Адказаць

Маё меркаваньне такое: у тым і сэнс, што ў Вікіпэдыі мы зьмяшчаем толькі артыкулы пра вядомых асобаў, то няма сэнсу гэта дадаткова падкрэсьліваць. Наогул само існаваньне такіх сьпісаў дастаткова спрэчнае, бо няма ніякіх крытэраў уключэньня ў такія сьпісы, а, скажам, для Менску ці Стакгольму такія сьпісы будуць проста бясконцыя. Дарэчы, і слова «выбітныя» ў назвах шматлікіх катэгорыяў таксама сасьпеў час прыбраць з той жа самай прычыны, бо невыбітных у Вікіпэдыі ня можа быць. У пытаньні ж сьцягоў я кіруюся тым меркаваньнем, што сьцягі пры наяўнасьці назваў краінах — гэта залішняе ўпрыгожаньне, якое дадаткова адцягвае ўвагу ад іншых разьдзелаў. Да таго ж гэтыя сьпісы звычайна адсартаваныя паводле альфабэтнага парадку назваў краінаў. --Red_Winged_Duck 22:13, 15 ліпеня 2017 (MSK)Адказаць
У розных разьдзелах таксама няма ўпарадкаванасьці ў пытаньні асобаў: можна знайсьці і "вядомыя" і проста "асобы", а пры наяўнасьці іх вялікай колькасьці, ствараюцца асобныя артыкулы. Наконт сьцяжкоў: ня лічу гэта чымсьці кепскім (наадварот, калі бязь іх — адчуваньне, што чагосьці не хапае, асабліва, калі ў іншых разьдзелах прысутнічаюць «упрыгожаньні» ў выглядзе выяваў). Адзінае, што бязь іх будзе крышачку хутчэй ствараць артыкулы :) Карацей: ня буду засяроджвацца на гэткіх дробязях, я проста выказаў маё меркаваньне, але яшчэ раз: гэта не прынцыпова і праводзіць час ад часу «рэформы» нават неабходна.--Lesnas ättling (гутаркі) 23:40, 15 ліпеня 2017 (MSK)Адказаць

Отмена правки

рэдагаваць

Извиняюсь, что по-русски, объясните, пожалуйста, отмену этой правки. MisterXS (гутаркі) 23:48, 3 верасьня 2017 (MSK)Адказаць

Паглядзіце, калі ласка, наступную праўку. У нас разьвязаньне неадназначнасьцяў для геаграфічных назваў ідзе ад большага да меншага, спачатку вобласьць, потым раён і толькі потым сельсавет. --Red_Winged_Duck 23:51, 3 верасьня 2017 (MSK)Адказаць
Позже увидел, когда вопрос задал. Спасибо. MisterXS (гутаркі) 00:06, 4 верасьня 2017 (MSK)Адказаць

Выдаленьне

рэдагаваць

Час выдаленьня прайшоў. Прашу працягнуць!

Шаблён:Навуковец

рэдагаваць

а што менавіта не працуе карэктна? Я вярнуў назад, паглядзеў наўздагад дзясятак артыкулаў, зраецца нармальна. --Yelysavet (гутаркі) 11:55, 27 кастрычніка 2017 (MSK)Адказаць

Для беларускіх дзеячоў адлюстроўваецца расейская мова, чаго быць не павінна. Калі вы выправіце модуль такім чынам, каб гэтага не адбывалася, то можна будзе вярнуць назад. --Red_Winged_Duck 11:56, 27 кастрычніка 2017 (MSK)Адказаць
дайце прыклад артыкула --Yelysavet (гутаркі) 11:58, 27 кастрычніка 2017 (MSK)Адказаць
але я не разумею цалкам у чым праблема. Калі родная мова руская, то чаму яе не трэба паказваць? А калі родная мова не руская, то трэба проста выдаліць некарэктную запіс на вікізьвестках. --Yelysavet (гутаркі) 12:07, 27 кастрычніка 2017 (MSK)Адказаць
Вы ж ужо ўнесьлі зьмены, якія цяпер ня будуць працаваць і для расейскіх навукоўцаў. Усё, што вы цяпер робіце, завецца — «кастыль». Мы ня мусім адсочваць, хто і што дадае ў Вікізьвесткі і выпраўляць за імі. Вы таксама ня будзеце займацца тым, каб выдаляць гэтыя зьвесткі. Таму за гэтым мусіць сачыць модуль і калі асоба мае грамадзянства Беларусі ці нарадзілася ў Беларусі для яе не павінна выводзіцца ніякая іншая мова акрамя беларускай. Таму я чарговы раз адкочваю ваш варыянт. Пакуль ня будзе зьменены модуль, калі ласка, не выпраўляйце шаблён, там больш, варыянтам які не працуе карэктна для ўсіх выпадкаў. --Red_Winged_Duck 12:09, 27 кастрычніка 2017 (MSK)Адказаць
"калі асоба мае грамадзянства Беларусі ці нарадзілася ў Беларусі для яе не павінна выводзіцца ніякая іншая мова акрамя беларускай" - не разумею. Калі родная мова руская, то чаму яе не мае патрэбы паказваць? --Yelysavet (гутаркі) 12:11, 27 кастрычніка 2017 (MSK)Адказаць
Таму што на такія пункты, як грамадзянства, родная мова, нацыянальнасьць, рэлігія — у Вікізьвестках і наогул у жыцьці крыніц амаль не бывае. І кожны дадае ў тыя ж Вікізьвесткі гэтую інфармацыю абсалютна адвольна. Кожны раз выпраўляць гэта ня хопіць ніякага часу, таму гэта мусіць адсочвацца аўтаматычна так, як я напісаў вышэй. --Red_Winged_Duck 12:15, 27 кастрычніка 2017 (MSK)Адказаць

Галоўная старонка

рэдагаваць

Вітаю. Не знайшоў, як выправіць на Галоўнай старонцы Катэгорыя:Выбітныя асобы Беларусі на Катэгорыя:Асобы Беларусі. Калі ласка, выпраўце (там уверсе справа вылучана чырвоным — адразу ўбачыце).--Lesnas ättling (гутаркі) 14:19, 13 сьнежня 2017 (MSK)Адказаць

Дзякуй! Выправіў. --Red_Winged_Duck 14:25, 13 сьнежня 2017 (MSK)Адказаць

Студеники

рэдагаваць

Доброго времени суток. Вами была сделана правка в статье Студзенікі. Вы указали население села по данным на 2010 и 1999 года. Откуда Вы взяли эту информацию? Ссылка на источник не работает. -- AndreyRussia 4:13, 8 студзеня 2018 (MSK)

Зьвесткі ўзятыя з maps.by, але яны там даступныя толькі для зарэгістраваных удзельнікаў (і тое, падобна, залежыць ад часу рэгістрацыі). Тыя ж зьвесткі паводле апошняга перапісу можна знайсьці тут. --Red_Winged_Duck 15:31, 8 студзеня 2018 (MSK)Адказаць
Хорошо, спасибо за информацию. Кстати, статья Студзенікі и Войтаў Мост на русском языке, содержат немного больше информации об этих населённых пунктах. Был бы Вам благодарен, если сможете перевести их на белорусский язык.-- AndreyRussia 16:20, 8 студзеня 2018 (MSK)Адказаць
Вярнуцца на старонку ўдзельніка «Red Winged Duck/2017»