Прывітаньне

рэдагаваць

Прывітаньне ад імя адміністрацыі беларускай Вікіпэдыі. Вельмі прыемна бачыць Вас у нашай суполцы.

Не сьпяшайцеся ўсе зрабіць адразу. Выкарыстоўвайце іншыя артыкулы як прыклады афармленьня. Праглядайце зьмены, якія былі зроблены ў Вашых артыкулах больш вопытнымі вікіпэдыстамі і вікіпэдысткамі. Шмат карыснай інфармацыі можна знайсьці на старонцы Вікіпэдыя:Суполка.

Калі ласка, пры рэдагаваньні заўсёды карыстайцеся радком Кароткае апісаньне зьменаў. Інакш вельмі цяжка з гісторыі разумець, што і дзеля чаго зьмянялася. І, калі гэта магчыма, часьцей карыстайцеся кнопкай Праглядзець.

EugeneZelenko 01:14, 15.10.2005 (UTC)

Лацінскае I/Кірылічнае І

рэдагаваць

У Вашых тэкстах сустракаецца лацінскае I у беларускіх словах. Канешне выглядае аднолькава, але гэта стварае праблемы для спасылак на іншыя артыкулы і праверкі правапісу.

Калі ласка, зьвярніце на гэта ўвагу.

EugeneZelenko 13:00, 25.10.2005 (UTC)

Калі ласка, не рэдагуйце артыкул Магiлёў, яго зьмест будзе перанесены ў Магілёў. пачакайце хвілін 10 - 15. --EugeneZelenko 13:04, 25.10.2005 (UTC)

Калі ласка, працягвайце рэдагаваць артыкул Магілёў.
Калі ласка, зьвярніце ўвагу на тое, што Вікіпэдыя:Пагадненьні па назвах артыкулаў адрозьніваюцца ад адпаведных правілаў расейскай Вікіпэдыі.
EugeneZelenko 13:27, 25.10.2005 (UTC)

Інтэрвікі

рэдагаваць

Не дадавайце, калі ласка, у артыкулы спасылкі на неіснуючыя іншамоўныя вэрсіі артыкулу (як у выпадку з Аб'яднаная грамадзянская партыя і ru:Объединённая гражданская партия Беларуси). Лепш стварыце спачатку артыкул у адпаведнай моўнай вэрсіі Вікіпэдыі. Хачу зазначыць, што інтэрвікі - гэта не пераклад назвы артыкулу на іншыя мовы, а менавіта спасылкі на існуючыя артыкулы ў іншых мовах. Глядзіце таксама: Як спасылацца на іншамоўныя артыкулы. --Red_Winged_Duck 09:35, 30.12.2005 (UTC)

Ваш рахунак будзе перайменаваны

рэдагаваць

22:05, 17 сакавіка 2015 (MSK)