Трэба было-б дадаць у артыкул "Разбор шляхты" малюнак, ён вось тут — http://nobility.by/encyclopaedia/r/RazborSliachty.shtml Але я ня ведаю як.

Таксама для мяне застаецца таямніцаю як адразу ствараць катэгорыі, а не артыкулы. Бо зараз атрымоўваецца нейкая блытаніна. Прыклад — калі з тытульнай старонкі цісьнем на "Гісторыя" патрапляем не ў катэгорыю, а ў артыкул, дзе ёсьць спасылка на адзін артыкул, але артыкулаў ёсьць больш.


Пісаў артыкул, дык адрубіўся кампутар, артыкул зьнік. Я яго пару раз ганяў праз прагляд, але канчаткова не захаваў. Можа ён дзе захаваўся? Артыкул — "Сувярэнны мальтанскі ордэн". W.V.-S. 20:46, 2 Oct 2004 (UTC)

На жаль не. У log Wikipedia нічога няма. Хіба толькі ў часовых файлах browser. Паспрабуйце там пошук па словах з артукула. EugeneZelenko 22:49, 2 Oct 2004 (UTC)

Copyrightwarning

рэдагаваць

Паспрабаваў дадаць у MediaWiki:Copyrightwarning бокс з дапаможнымі спэц.сымбалямі, але выявілася, што ў нас няма той JavaScript функцыі insertTags(). Узьнікае пытаньне: адкуль яе трэба ўзяць і куды яе трэба ўставіць? --Rydel 13:51, 4 Nov 2004 (UTC)

Рыдлю, яна ёсьць, проста трэба пісаць <a href="javascript:insertTags('a','','')">a</a> замест <a href="javascript:insertTags('a',,)">a</a> . Трэба ў функцыю перадаваць пустыя радкі ў якасьці другой і трэцяй зьменнай. --Red_Winged_Duck 14:00, 4 Nov 2004 (UTC)
Сама функцыя знаходзіцца вось тут: http://be.wikipedia.org/style/wikibits.js --Red_Winged_Duck 14:06, 4 Nov 2004 (UTC)
Выправіў --EugeneZelenko 14:13, 4 Nov 2004 (UTC)

А з іншамоўных вікіпэдыяў малюнкі трэба перааплоўджваць?

AntonBryl 11:03, 19 Nov 2004 (UTC)

Агульныя толькі на commons.wikimedia.org, з інщых трэба загружаць. --EugeneZelenko 14:45, 19 Nov 2004 (UTC)
Дзякуй! Заліў фота Чэстэртана з ангельскае (амаль такое ж самае, але большае і зь ім дакладна ўсё ок), старое можна выдаліць. Толькі як?.. --AntonBryl 15:13, 19 Nov 2004 (UTC)
Чытаем Вікіпэдыя:Як выдаляць артыкулы --EugeneZelenko 15:20, 19 Nov 2004 (UTC)
Выдаляць старонкі і выявы ў Вікіпэдыі могуць толькі адміны. Я выдаліў старую выяву. --Red_Winged_Duck 15:24, 19 Nov 2004 (UTC)
Дык ты вырашыў усе нашыя здымкі перанесьці на commons? А які сэнс у гэтым? --Rydel 19:05, 21 Nov 2004 (UTC)
Толькі public domain/GFDL і толькі тыя, што выкарыстоўваюцца ў іншых Вікіпэдыях: царскія грощы, вобласьці на мапе Беларусі. --EugeneZelenko 19:15, 21 Nov 2004 (UTC)
Я думаю, мяжу тут будзе вельмі цяжка акрэсьліць. Бо зрэшты амаль любы топік можа эвэнтуальна аказацца цікавым і для іншых Вікіпэдый. Скажам, я напісаў пра Вераніку Чаркасаву, але было шмат паведамляеньняў пра яе ў англамоўнай і нямецкамоўнай прэсе і я потым напісаў ангельскі і нямецкі варыянты. І так амаль зь любой тэмай. Зараз артыкул Антон Саванюк ёсьць толькі ў нас, але ў будычыні можа будзе і на іншай мове. У іх прэцэдэнтае права, і суд над ім стварыў новы прэцэдэнт - упершыню брытанскія судзьдзі паехалі за мяжу, каб паглядзець на доказы. І так амаль з кожным здымкам ці малюнкам. --Rydel 21:13, 21 Nov 2004 (UTC)
Абмежаваньні існуюць толькі на ліцэнзіі. На commons.wikimedia.org прымаюць толькі вольныя: GFDL, public domain, Creative Commons. Калі здымак Веранікі Чаркасавай выкарыстоўваецца на 3 Вікіпэдыях, то лепей зьмясьціць яго ў адным месцы. Але з апісаньня выявы вельмі цяжка праверыць, ці сапраўды яна ў public domain. Дарэчы, мне здаецца, што назва файла Veronika Сherkasova будзе лепей за існуючую, дый апісаньне палепшыць не перашкодзіць. --EugeneZelenko 02:26, 22 Nov 2004 (UTC)
Ясна.

Дарэчы, а як у нас абстаяць дзяла з сайтам slounik.org? Ці маем мы права адтуль нешта браць ці ў іх артыкулы абароненыя аўтарскім правам? А калі можам браць, то ці пазначаем крыніцу і як?

Я не пытаўся. Дый, здаецца, што яны не з'яўляюцца ўладальнікамі аўтарскіх правоў. Трэба кантактаваць непасрэдна з выданьнямі.
Андрусь Жвір вельмі раўніва адносіцца к іншым хто карыстаецца матэр'яламі з Палічкі ці Слоўнік. Пару разоў казаў мне, што зьбіраецца "наехаць" на вікі за гэта. Але гэта ўсё збольшага - жарты. Сапраўды можна карыстацца іх тэкстамі, толькі варта заўжды пазначаць, што ўзята з Слоўнік.орг --ŹmiŁa 07:42, 24 Nov 2004 (UTC)
Мне здаецца, што лепей гэтага не рабіць. Справа не раўнівасьці (дарэчы, нас няма ў спасылках knihi.com з гэтай нагоды? :-), а ў тым, што яму не належаць аўтарскія правы на ўсе тэксты. На knihi.com/slounik.org таксама могуць "наехаць" за тое, што нехта (у нашым выпадку Вікіпэдыя) выкарыстоўвае матэр'ялы гэтых старонак незаконна. Прыгадаю праблемы pesnyary.com і расейскіх электронных бібліятэк.
Напэўна, нейкія матэр'ялы з knihi.com/slounik.org знаходзяцца ў public domain, але гэта трэба ведаць дакладна.
EugeneZelenko 12:53, 24 Nov 2004 (UTC)
Дарэчы, сустрэў цікавы шаблён en:Template:Sovietpd. Цікава было б даведацца ў знаўцаў юрыспрудэнцыі, ці дзейнічае гэты закон у Беларусі? Калі так, то ніхто не перашкаджае браць зьмест са старых выданьняў.
Так. Ён дзейнічае і ў РБ. Па гэтай простай прычыне беларускія дзяржаўныя выдавецтвы не надрукавалі да апошняга часу пераклады з кніжак, што выйшлі да 1973. Зараз, праўда, нічога не друкуюць. --Xaczyk 18:11, 1 Dec 2004 (UTC)
Вялікі дзякуй за інфармацыю. А мо ты ведаеш, дзе знайсьці гэты закон у Сеціве (каб было на што аўтарытэтна спаслацца :-)? Тут я знайшоў:
Статья 23. Общественное достояние
    1. Истечение  срока  действия  имущественных  прав  на  объекты
авторского права или смежных прав означает переход этих  объектов  в
общественное достояние.
    Объекты авторского  права  или   смежных   прав,   которым   на
территории  Республики  Беларусь  охрана никогда не предоставлялась,
также считаются перешедшими в общественное достояние.
EugeneZelenko 14:44, 2 Dec 2004 (UTC)
Яшчэ я атрымаў дазвол ад http://catholic.by, там ёсьць матэр'ял для артыкулаў: Андрэй Баболя, Язафат Кунцэвіч і г.д., але трэба каб нехта зрабіў тэкст зьвязным дый прыбраў трошку рэлігійнасьць.
EugeneZelenko 05:19, 24 Nov 2004 (UTC)
у сэнсе пра Кунцэвіча ды Баболю можна зьмяшчаць без усялякіх спасылак адкуль узята ці падаваць католік.бай у зьнешніх спасылках?--kipryda 11:21, 3 Dec 2004 (UTC)
У канцы трэба абавязкова дадаць {{Крыніца Catholic.By}}. Стваральнікаў Catholic.By таксама трэба паважаць :-) --EugeneZelenko 14:29, 3 Dec 2004 (UTC)
але што рабіць, калі іхні сайт будзе не адзінай крыніцай? усё роўна пазначаць {{Крыніца Catholic.By}}? проста думаю інфармацыю ўзяць і з слоўнікаў, і ў падручніку па гісторыі некаторыя рэчы ўдакладніць.--kipryda 14:38, 3 Dec 2004 (UTC)
Калі іх тэкст будзе прысутнічаць (== яны сапраўды дапамагалі), то трэба дадаць. --EugeneZelenko 14:43, 3 Dec 2004 (UTC)
Крыніцы, паводле якіх пішацца артыкул пазначаць абавязкова. У адваротным выпадку сэнсу ў працы ня больш, чым у запусканьні павертраных зьмееў.--Xaczyk 23:53, 4 Dec 2004 (UTC)
Для гэтага ёсьць зьнешнія спасылкі (Інтэрнэт ці кнігі), па якіх магчыма праверыць зьмест артыкула. Шаблёны {{Крыніца Catholic.By}}, {{Крыніца РадыёСвабода}} выкарыстоўваюцца ў выпадках, калі артыкул выкарыстоўвае тэкст (ці яго частку) з гэтых крыніц. --EugeneZelenko 03:14, 5 Dec 2004 (UTC)

Hello, are now a bureaucrat.

You can make sysops using the Спэцыяльныя:makesysop page. There are instructions on using this at m:Bureaucrat. If you have any problems, let me know on my talk page, or leave a note on m:Requests for permissions. Good luck. Angela 20:35, 25 Nov 2004 (UTC)


Пара пытаньняў

рэдагаваць
  • "Ірлянская" ці "Ірляндзкая"?
  • "Сымбал" ці "сымбаль" (у арт. Хрысьціянства)
  • Як зьмяніць назву артыкулу? (Мяне паправілі, што з ірлянскай слушна не "Брыан О'Нолан", а "Брыан О'Нуалан"). --AntonBryl 05:11, 01 Dec 2004 (UTC)
Для гэтага ёсьць tab "перанесьці". Але, калі ласка, спачатку абмяркуй, як правільна Брыан ці Брыян. --EugeneZelenko 20:41, 1 Dec 2004 (UTC)
Напэўна, сапраўды Брыян лепей.--AntonBryl 10:53, 2 Dec 2004 (UTC)
Паводле слоўніка НН пішам "ірляндзкі" і "сымбаль".
Гэты слоўнік можна знайсьці на http://slounik.org ці ў скампіляваным выглядзе (вялікі дзякуй, Rydel) тут. --EugeneZelenko 20:41, 1 Dec 2004 (UTC)
"Скажу больше". :) Пасьля "і" або "ы" павінна адбывацца ётызацыя. То бок, тэарэтычна па-беларуску мусіць быць "Брыян".
--Rydel 17:36, 1 Dec 2004 (UTC)

personal question

рэдагаваць

I remember I exchanged several emails sometime in 1994-1997 with a Belarusian Ph.D. student of Math or Computer science in Chicago whose name was Dmitry Zelenko. I haven't heard anything from him for many years. So I am wondering if you know something about him, or maybe you are even related to him? --Rydel 20:57, 3 Dec 2004 (UTC)

Не. На жаль, ня ведаю гэтага чалавека. --EugeneZelenko 03:07, 4 Dec 2004 (UTC)
Містыка проста. Быў адным з самых актыўных стваральнікаў першага англамоўнага сайту пра Беларусь http://www.belarusguide.com/main/Belarusians.html (разам з Арцюховічам), а ў апошнія гадоў пяць папросту зьнік. --Rydel 14:06, 4 Dec 2004 (UTC)

пра брусьніцы і лацінскае і

рэдагаваць

Цікава, а як ты такія рэчы ловіш? Ты маеш нейкі скрыпт? --Rydel 21:00, 30 .12. 2004 (UTC)

На вялікі жаль, рукамі :-(. Але ў назвах даволі лёгка — пашукаць лацінскае i на Спэцыяльныя:Allpages. Але памятую, што Zmila неяк у маім артыкуле знайшоў падобную памылку - мо ён якія скрыпты ведае? --EugeneZelenko 21:13, 30 .12. 2004 (UTC)
Find/Highlight у Firefox вельмі прыемная рэч --EugeneZelenko 04:30, 31 .12. 2004 (UTC)

алфавітны спіс

рэдагаваць

Добры дзень,

Ці можна папрасіць зрабіць у Вікіпедыі для страў, кампанентаў і г.д. такі самы алфавітны спіс, які зроблены для тэмы “Гісторыя” ? Я тады скіну ўсё, што ёсць па праекце “Наша Ежа, а гэта яшчэ каля 60-70 артыкулаў на дадзены момант ? а ў перспектыве каля 1200. - АБ

і яшчэ, калі хочаце, скіну ўсе свае артыкулы для ЭГБ - ЭВКЛ, гэта каля 60, пастаўце іх у той алфавітны спіс, які на старонцы "Гісторыя Беларусі"

Усяго добрага

АБ

патруляваньне

рэдагаваць

Часам выскоквае лінк - "patrol this article", а потым калі на яе клікнуць, зьяўляецца старонка "The selected revision has been marked as patrolled". Што це таке, ня ведаеш? --Rydel 16:30, 4 .01. 2005 (UTC)

На маю думку, патруляваньне гаворыць, праглядаў зьмену старонкі хто-небудзь з адміністратараў ці не. Адпаведна, у апошніх зьменах клічнікам пазначаецца не патруляваныя зьмены. Патруляваныя зьмены там магчыма схаваць. Для Вялікіх Вікіпэдый гэта вельмі карысная магчымасьць. --EugeneZelenko 03:24, 5 .01. 2005 (UTC)
Нам ёсьць сэнс гэтым займацца? Ці пакуль ня варта, бо зьменаў ня так шмат. --Red_Winged_Duck 09:47, 5 .01. 2005 (UTC)
Мабыць, пакуль што не. --EugeneZelenko 13:00, 5 .01. 2005 (UTC)

Прывітаньне! А дзе можна паглядзець сьпіс удзельнікаў, якія могуць патруляваць артыкулы? --Jarash 08:01, 7 лютага 2008 (UTC)

Зараз па змоўчваньні гэтая магчымасьць адключаная. Варта абмеркаваць на Вікіпэдыя:Форум і па выніках дадаць запыт у bugzilla:.
Ведаю, што некалькі праектаў так ужо зрабілі (напрыклад, расейская Вікіпэдыя).
EugeneZelenko 15:23, 7 лютага 2008 (UTC)

Гавораць стагоддзі :-)

рэдагаваць

А як пажадана пісаць нумары стагоддзяў - у лацінскім ці арабскім стылі ?

Ізноў жа «рэлігійнае» пытаньне :-) Мне здаецца, што магчыма і ў лацінскім і арабскім стылі, але ў межах артыкула лепей прытрымлівацца толькі аднаго стылю. Redirects з лацінскага на арабскі стыль я раблю => спасылкі павінны працаваць усе. --EugeneZelenko 14:13, 7 .01. 2005 (UTC)

А ці можна рэалiзаваць, каб даты са «Сьвятаў Беларусі» траплялі ў актуальнае на кожны дзень ваконца ? Учора напрыклад было Трох Каралёў, сёння – праваслаўнае Божае нараджэнне.

Ніхто ня супраць :-) Толькі гэтым трэба займацца... Адзінае пажаданьне — традыцыйна каляндар пішацца клясычным правапісам, таму лепей яго і прытрымлівацца. --EugeneZelenko 04:02, 8 .01. 2005 (UTC)

Дык што значыць - займацца ? я меў на ўвазе, каб аўтаматычна са старонкі "святы" падгружаўся артыкул са "святаў", калі на канкрэтную дату штосьці выпадае. А па меры таго, як гэтае ваконца будзе запаўняцца, пустых датаў будзе заставацца ўсё меней.

Ня ведаю, ці ёсьць у гэтым вялікі сэнс. На кожны дзень календара ёсьць разьдзел сьвяты — дастаткова дадаць туды спасылкі на адпаведныя сьвяты. --EugeneZelenko 15:36, 8 .01. 2005 (UTC)

Што да правапісу - дык здаецца, ёсць дамоўленасць. Хто пра што напіша, такі правапіс і будзе.

а дзе гэтая штука - ||||||||| - каротка выклікаецца, каб кожны раз не лезці кудысьці ^C ды ^V ?

Ёсьць пад акном рэдагаваньня ў спэцыяльным сымбалях разам з іншымі. Дастаткова націснуць на сымбаль левай кнопкай мышы. Я звычайна карыстаюся ангельскай раскладкай клявіятуры, калі раблю спасылкі. --EugeneZelenko 15:36, 8 .01. 2005 (UTC)

Па ўсім выглядае, што Спэцыяльныя:Wantedpages не працуе. А раней, здаецца, працавала. Прынамсі, паказвала відавочна рэальную колькасьць спасылак на неіснуючыя артыкулы, а цяпер побач кожнага стаіць (2 links). Гэта бздура.

Яшчэ гэты скрыпт унізе перастаў працаваць. Калі клікаеш на нейкі сымбаль, замест яго выскоквае нейкае сьмецьце. --Rydel 15:01, 22 .01. 2005 (UTC)

Upd: Здаецца, з wanted pages разабраўся - яны проста зьмянілі парадак сартаваньня на адваротны. Такім чынам самыя запатрабаваныя старонкі цяпер ў канцы сьпісу Спэцыяльныя:Wantedpages&limit=500&offset=1500, што на маю думку зусім нелягічна. --Rydel 15:39, 22 .01. 2005 (UTC)

Дадаў як Bug 1385. --EugeneZelenko 16:19, 22 .01. 2005 (UTC)
Стары варыянт не працаваў пасьля аднаўленьня на MediaWiki 1.4. Новы не працуе ў IE, але працуе ў Firefox (акрамя націску).
На http://bugzilla.wikimedia.org гэта Bug 1247. --EugeneZelenko 16:19, 22 .01. 2005 (UTC)
Трэба паведаміць аб абодвух праблемах у bug tracking system (калі гэтыя праблемы ніхто іншы яшчэ не знайшоў).
EugeneZelenko 15:45, 22 .01. 2005 (UTC)

Савецкі Зьвяз

рэдагаваць

Слова "Саюз" было штучна прыўнесена ў беларускую мову і належыць у сьметнік--Czalex 09:16, 30 .01. 2005 (UTC)

Мне здаецца, Rydel ужо выказваўся на гэту тэму. Я цалкам згодзен з яго кропкай гледжаньня. --EugeneZelenko 15:35, 30 .01. 2005 (UTC)
Маленькая заўвага: у беларускай мове «кропка» азначае знак прыпынку, у значэньні «месца» і да г.п. ужываем «пункт». --Gabix 13:50, 29.03.2005 (UTC)
Дзякуй за заўвагу. Паспрабую выправіцца. --EugeneZelenko 14:08, 29.03.2005 (UTC)

Сыстэмныя паведамленьні

рэдагаваць

Думаю кагосьці запрасіць у вікіпэдыю, але ж на дадзены момант гэта неяк недарэчна - з-за той самай нашай ангельска-беларускай трасянкі :(. Як бы там з пытаньнем commit'у перакладзеных сыстэмных паведамленьняў? я магу і ўсё перакласьці, толькі хацелася б бачыць, што гэта на карысьць... --Monk 10:51, 3 .03. 2005 (UTC)

Будзе час – буду займацца сыстэмнымі паведамленьнямі. На жаль, прыходзіцца займацца іншымі (ня менш значнымі) праблемамі. --EugeneZelenko 14:35, 3 .03. 2005 (UTC)
Дзякуй.--Monk 11:55, 5 .03. 2005 (UTC)

deletion messages

рэдагаваць

Думаю, ня варта пакінутыя пасьля пераносу старонкі выдаляць з пазначкай Ня мае сэнсу. Гэта зьмяншае інфарматыўнасьць deletion log. Думаю, перанесеная ці нешта накшталт таго было б лепей. --Monk 18:28, 28.03.2005 (UTC)

Добра. Буду старацца пісаць лепшыя паведамленьні. --EugeneZelenko 03:11, 29.03.2005 (UTC)

Прапаную для падзяленьня лічбаў у ліках, больш за 999, выкарыстоўваць прагал, а не коску ці кропку, бо і коска і кропка звычайна выкарыстоўваюцца для падзяленьня цэлай часткі ліку ад дробавай. Выкарыстаньне іх і там і там уносіць тлум і блытаніну. --Monk 15:21, 31.03.2005 (UTC)

Наколькі я памятаю са школы (глядзіце таксама Regional Settings у Windows), для падзяленьня цэлай часткі ліку ад дробавай выкарыстоўваецца коска, кропка - для групаваньня 3 лічбаў. У ангельскай традыцыі наадварот. Трэба на гэтую тэму ГОСТ знайсьці.
Блытаніна ўзьнікае з таго, што людзі ня думаючы капіююць тэкст з ангельскай вэрсіі.
EugeneZelenko 15:33, 31.03.2005 (UTC)
Якраз рэгіянальныя ўстаноўкі ў Windows падаюць " " як сымбаль пасьля кожных 3 лічбаў; "," - для падзяленьня цэлай часткі ад дробавай. А блытаніна, у першую чаргу, узьнікае ад таго, што кропка таксама выкарыстоўваецца ў шматлікіх выпадках для падзяленьня цэлай часткі ад дробавай, да чаго шмат хто прызвычайваецца. Магчыма, ГОСТ (калі такі ў РБ выдаваўся; у савецкія часы думаю быў адзіны для ўсіх моваў СССР) ці яшчэ што падасьць іншы варыянт падзяляючага групы лічбаў сымбаля; але ж ня думаю, што гэта сапраўды прычына выкарыстоўваць неадназначны для простага чытача варыянт. Тады як прагал, думаю, ніхто ні з чым ня зблытае. --Monk 15:43, 31.03.2005 (UTC)
У Win98/KDE — кропка для групаў з 3 лічбаў. Канешне, прагал можна выкарыстоўваць як кампрамісны варыянт, але кропку на коску зьмяняць трэба. Дарэчы ў нямецкай традыцыі гэтак жа (глядзіце артыкулы ў de:), як і ў савецкай. --EugeneZelenko 04:25, 01.04.2005 (UTC)
У мяне XP. Кропку на коску зьмяняць трэба, згодзен, і прагал для падзяленьня на групы. Спадзяюся, паразуменьне знойдзенае. --Monk 04:42, 01.04.2005 (UTC)
Так. --EugeneZelenko 05:08, 01.04.2005 (UTC)
Думаю, мае сэнс гэта ўказаць на якой-небудзь старонцы пра рэдагаваньне ці правапіс. --Monk 05:15, 01.04.2005 (UTC)
Згодзен. Нагадаць не перашкодзіць :-) Мабыць ў Вікіпэдыя:Як рэдагаваць існуючы артыкул. --EugeneZelenko 05:17, 01.04.2005 (UTC)

Выдаленьне выяваў

рэдагаваць

Думаю, было б вельмі карысна перад выдаленьнем выявы праглядаць сьпіс старонак, якія яе выкарыстоўваюць, і папраўляць, каб не заставалася надпісу "Выява адсутнічае". А пасьля выдаленьня гэта зрабіць ужо немагчыма... --Monk 15:37, 01.04.2005 (UTC)

Прашу прабачэньня. Забыўся. Буду старацца не паўтараць памылак. --EugeneZelenko 15:46, 01.04.2005 (UTC)




  • Thank you Eugene for your help. Best regards Gangleri 14:40, 19.04.2005 (UTC)

Interwiki guidelines

рэдагаваць
  • Halló Eugene! Some months ago I started to get informations about where to insert and how to sort interlanguage links. I thing that information should be available in a central place, as at the "embassies" linked to en:Wikipedia:Embassy. I have not found an embassy at be:. If you make one please refer to it also at meta:Wikimedia Embassy.
  • See what I have "collected" so far at commons:User:Gangleri/sandbox/Template:Interwiki guidelines. Would be happy if you would add information about be: if your community has already decided about this. Thanks in advance! Best regards Gangleri 21:27, 19.04.2005 (UTC)
  • Halló Eugene! Thanks for your work at Вікіпэдыя:Амбасада. I could not find a page to link to en:Wikipedia:Village pump. You can identify many of the "Village pumps" by some pictures there, their names ("Пијаца, "Форум", "Krčma", "Bar", "Cafée", "Taverna", "Brunnen" etc.) or some messages in other languages then the language used for the own Wikipedia.
  • I would be happy if a corresponding page in be: would link to the "chain" en:Wikipedia:Village pump. Please take care that the page you choose is in the same namespace (here "Вікіпэдыя:") as the others. Do not use a page from the "Абмеркаваньне Вікіпэдыя:" namespace etc. Best regrads Gangleri 04:52, 23.04.2005 (UTC)
Thanks for your work at be:Вікіпэдыя:Форум Eugene! Best regards Gangleri 16:20, 24.04.2005 (UTC)

Hello, I'm contacting you as you are listed as the ambassador for your Wikipedia!

It would be nice if also your Wikipedia could place the Wikimania PR banner on MediaWiki:Sitenotice. The text which should be used (translated into your language) is:

[[Image:Wikimania-468x60-en.png|100px]] The first '''[http://www.wikimania.org International Wikimedia Conference]''' will take place in [[Frankfurt]] [[August 4|4.]]-[[August 8|8 August]]!

The text should be kept until August.

Greetings, 83.109.148.29 18:38, 16.05.2005 (UTC)

Draft version is ready. --EugeneZelenko 01:21, 17.05.2005 (UTC)

Hi, we are trying to interwiki the w:India page and we would like to have it in as many languages as we can. Would you be kind enough to make an India page stub in be: and link it from the w:India ? Thanks, 59.183.1.6 09:39, 25.05.2005 (UTC)

I added request for this article on Вікіпэдыя:Аб'явы#Артыкул пра Індыю. I hope somebody who is interesting in this subject will help you. --EugeneZelenko 03:02, 26.05.2005 (UTC)
Thanks. I'm guessing: Індыю stands for India? If yes, I'll add some images. 59.183.18.160 14:40, 28.05.2005 (UTC)

Каляндар ды парадак у інтэрвікі

рэдагаваць

Я паглядзеў, што ў нас няма (ці я кепска шукаў?) ніякага пагадненьня, што ставіць пасьля датаў у каляндары, бо некаторыя ставяць двукроп'е, некаторыя злучок, я ўжываю &ndash; - трэба нейкае пагадненьне. Таксама няма ў нас нічога на конт таго, як расстаўляць спасылкі інтэрвікі, бо іх можна ставіць ці ў адвольным парадку, ці ў парадку іхніх кодаў, ці трэба стварыць адмысловы сьпіс, згодна якому і расстаўляць інтэрвікі. --Red_Winged_Duck 13:44, 01.06.2005 (UTC)

З календаром, сапраўды, нейкая блытаніна. Я ўжываў –, але Zmila настойваў на —, а потым прапанаваў двукроп'е (як ў eo:), як варыянт, які не дазваляе спрэчак пра даўжыню :-) Двукроп'е зафіксаванае ў Вікіпэдыя:Накід для календара. Мабыць яго і ўжываць?
Interwikis традыцыйна сартаваліся па назвам моў (Вікіпэдыя:Інтэрвікі). Па кодам моў сартаваў толькі HedgeBot, які прыйшоў з ru: і не пытаўся «а як у вас прынята». Таму я яшчэ раз зафіксаваў гэта ў Вікіпэдыя:Амбасада#Interwiki guidelines. Сьпіс ёсьць у Вікіпэдыя:Інтэрвікі, спасылка на сьпіс — у Вікіпэдыя:Амбасада#Interwiki guidelines.
EugeneZelenko 14:06, 01.06.2005 (UTC)

Hello,

I'm Kpjas - an admin from Polish Wikipedia.
Please excuse me I don't speak Belarussian. I would like to let you know and invite you to join a new interWikipedia initiative called Slavopedia. The idea came about the other day in a talk with millosh - an admin from Serbian Wikipedia. In the past few days Slavopedia has gained moderate interest and gathered a small group of Wikipedians mainly from: Russian, Polish, Czech and Serbian Wikipedias.
From our provisional plans emerge three main goals of Slavopedia:

  • cooperation and integration of Slavic Wikipedias based on the common cultural heritage and language roots
  • promotion of an auxillary language Slovio as an experimental platform of communication
  • experiment in interWikipedia cooperation which has never really taken off and is now rather stagnant

Please join us ! We need your involvement and cooperation ! Please see Slavopedia on meta.wikimedia.org and join IRC chat on #slavopedia channel irc.freenode.net Sunday 17-07-2005 20:00 CEST (18:00 UTC). Could you please pass on this info to interested Wikipedians from Wikipedia-Be ?

Best regards,
Kpjas 16:04, 16.07.2005 (UTC)

I passed your message to Вікіпэдыя:Форум, you could add important messages there directly. --EugeneZelenko 17:08, 16.07.2005 (UTC)

Погледни и кажи, има ли такава игра?

рэдагаваць

Погледни, моля bg:Ядец и кажи: има ли такава или подобна традиционна игра в Белорусия? Помгни ни да допълним статията. Если не понятно, напишу по-русски. bg:Потребител:ИнжИнера

На пачатку гульні бярэцца курыная костка (тая, што там на малюнку, і называецца "ядэц") і разламваецца гульцамі. А мэта гульні - атрымаць "задарма" нейкі прадмент ад апанэнта. Калі адзін з гульцоў атрымлівае нейкі прадмэт ад другога гульца яму-ж самому, атрымальнік прадмета абавязаны сказаць "ведаю ця!" (прыблізны пераклад). А калі атрымальнік ня скажа гэтага, то апанэнт павінен адносна павольна сказаць "адзін... два... тры... ядзец" і перамагае гульню (атрымлівае той прадмет у сваё ўладаньне). Фразы "падай мне, калі ласка" і пад. лічацца недазволенымі. "Прафэсійныя" гульцы могуць гуляць у ядца некалькі месяцаў. :) --Rydel 09:34, 21.07.2005 (UTC)
Я пра яе чуў у Баўгарыі. Але ўпершыню я пачуў пра яе зусім малым ад сваёй прабабкі з Расеі, зь Ніжняга Ноўгараду. Правілы такія самыя, толькі, натуральна, па-расейску выраз, калі бярэш прадмет, быў нейкі іншы (зараз не магу ўспомніць). --Rydel 12:44, 21.07.2005 (UTC)
Вялікі дзякуй, я перадаў твой адказ і пераклад наbg:Потребител беседа:ИнжИнера#Ядец. --EugeneZelenko 13:23, 21.07.2005 (UTC)
Сёньня з працы ішоў і раптам успомнілася фразу з расейскага варыянту гульні. Бабуля казала "беру, но помню". І гульню яна, здаецца, так і называла "бери, но помни". --Rydel 23:54, 21.07.2005 (UTC)
Пашукаў у Гугле выраз "беру, но помню" -- толькі адна старонка -- http://forum.bakililar.az/lofiversion/index.php/t882.html галінка "наши обычаи и традиции (гэта форум жыхароў Баку! :)) --Rydel 23:58, 21.07.2005 (UTC)

Шановний друже! Звертаюсь до тебе з Української Вікіпедії. Нам потребен твій внесок у вигляді статей про білоруських поетів Купалу і інших. Якщо можеш, пиши, переклади зробимо.

З-за гэтага User:YurikBot немагчыма сачыць за recent changes, усё зафлудзіў. Гэта нармальна? --Rydel 20:09, 29.07.2005 (UTC)

Уладальнік дадаў запыт на статус bot-а у meta:Requests for permissions#en:user:yurik's bot, які я падтрымаў. Калі яго выканаюць, будзе лягчэй. --EugeneZelenko 02:15, 30.07.2005 (UTC)
Spasibo, vsyo ispravil, i otvetil na ru:
--YurikBot 19:33, 31.07.2005 (UTC) (Yurik)
Вярнуцца на старонку ўдзельніка «EugeneZelenko/Архіў 1»