Guda

беларускі фолкавы гурт
(Перанакіравана з «Гуда»)

Guda (бел. Гуда) — беларускі этна-фолькавы гурт.

Guda

Выступ на «Камяніцы-2010»
Інфармацыя
Гады1996 — нашы дні
АдкульМенск, Беларусь
Мовабеларуская
Жанр(ы)этна-фольк
ВыдавецБМАgroup
УдзельнікіВольга Емяльянчык
Вікторыя Міхно
Любоў Сівурава
Кацярына Акімава
Вольга Карпцова
Тацяна Яцкевіч
Сяргей Варывоцкі
guda.fromby.net

Быў утвораны ў 1996 годзе, калі быў запрошаны прадставіць Беларусь на міжнародным фальклёрным фэсьце «Baltica», у якім бяруць удзел гурты аўтэнтычнага фальклёру з рэгіёну Паўночнае Эўропы й Балтыйскага мора.

Аснову рэпэртуару складаюць абрадавыя песьні — найбольш архаічны пласт традыцыйнай народнай беларускай культуры. Многія песьні ўжо не сустракаюцца ў аўтэнтычным выкананьні і былі ўзноўленыя паводле нотных запісаў.

Манера выкананьня гурту набліжаная да выкананьня народных песень аўтэнтычнымі носьбітамі. Выканаўцы практыкуюць галосны сьпеў, які паходзіць ад гучнага сьпеву на адкрытым паветры. Асноўныя эстэтычныя крытэры выкананьня: уменьне «голасна весьці» (сьпяваць працяжна, на вялікім дыханьні), таксама «паднесьці» песьню (расьпець яе са звонкай грудной падводкай). Усе песьні выконваюцца акапэльна.

Дыскаграфія рэдагаваць

Супольныя праекты рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Gudaсховішча мультымэдыйных матэрыялаў