Грузіны
Грузіны або картвэлы (саманазва: ქართველი ერი картвэлі эры, альбо ქართველები картвэлі) — народ картвэльскай групы, што жыве ў цэнтральнай і заходняй частках Закаўказьзя і складаецца з наступных этнаграфічных групаў:
- Картлійцы
- Кахетынцы
- Інгілойцы
- Пшавы
- Хеўсуры
- Тушынцы
- Махеўцы
- Лечхумцы
- Рачвэльцы
- Сваны
- Імэрэтыны
- Мэгрэлы
- Гурыйцы
- Аджарцы.
Акрамя таго, налічваецца шэраг роднасных этнасаў картвэльскага паходжаньня — лазы, што часам лічацца этнаграфічнымі групамі грузінаў.
Ужываюць грузінскую мову. Колькасьць грузінаў у сьвеце больш за 6,8 млн, зь якіх толькі каля 4 млн пражывае на тэрыторыі Грузіі (83 % насельніцтва краіны). Паводле неафіцыйных зьвестак у Расеі пражывае і працуе каля 1 млн грузінаў. Паводле афіцыйных — 198 тысяч (2002 г.).
У Турэччыне — каля 1,5 млн грузінаў, у краінах Заходняй Эўропы і ЗША — больш за 200 тысяч, у Іране — 50 тысяч, ва Ўкраіне — больш за 34 тысячы. Прапарцыйна складаюць прыкметгую дзель у насельніцтве Беларусі