Белаўтадар

(Перанакіравана з «Гроднааўтадар»)

Дэпарта́мэнт «Белаўтада́р» Міністэ́рства тра́нспарту і камуніка́цыяў, скарочана «Белаўтадар» — дэпартамэнт Міністэрства транспарту і камунікацыяў з правамі юрыдычнай асобы, які ажыцьцяўляе выканаўчыя, кантрольныя і іншыя функцыі ў дарожнай гаспадарцы.

Дэпартамэнт па аўтамабільных дарогах
Абрэвіятура Белаўтадар
Папярэднік Камітэт па аўтамабільных дарогах
Дата ўтварэньня 24 верасьня 2001 (23 гады таму)
Штаб-кватэра Менск, вул. Кальварыйская, д. 37
в.а. дырэктара Юры Масюк
Матчына кампанія Міністэрства транспарту і камунікацыяў Рэспублікі Беларусь
Зьвязаныя кампаніі «Белаўтастрада», «Белдаррэсурс», «Белдарсувязь», «Белдзіпрадар»
Сайт belavtodor.belhost.by

Адрас: 220073, Беларусь, г. Менск, вул. Кальварыйская, 37.

Кіраўнік

рэдагаваць

Выканаўца абавязкаў дырэктара Дэпартамэнту «Белаўтадар» — Масюк Юры Станіслававіч.

Асноўныя задачы

рэдагаваць
  • распрацоўка і рэалізацыя дарожнай палітыкі, накіраванай на рацыянальнае разьвіцьцё і паляпшэньне тэхнічнага стану сеткі аўтамабільных дарог агульнага карыстаньня, задавальненьне запатрабаваньняў эканомікі і насельніцтва рэспублікі ў аўтатранспартных паслугах, стварэньне ўмоваў для разьвіцьця сацыяльнай сфэры;
  • правядзеньне эканамічнай і навукова-тэхнічнай палітыкі ў вобласьці дарожнай гаспадаркі;
  • кіраваньне рэспубліканскімі аўтамабільнымі дарогамі.

Структурныя падразьдзяленьні

рэдагаваць
  • РУП «Брэстаўтадар»
  • РУП «Віцебскаўтадар»
  • РУП «Гомельаўтадар»
  • РУП «Гроднааўтадар»
  • РУП «Мінскаўтадар-цэнтр»
  • РУП «Магілёўаўтадар»

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць