Гран-пры Штырыі
Гран-пры Штырыі (па-нямецку: Großer Preis der Steiermark) — гонка Формулы-1 на трасе Рэд Бул Рынг у Штырыі (Аўстрыя). Зьявілася ў 2020 року, каб павялічыць колькасьць гонак у сэзоне, сапсаваным каранавіруснай інфэкцыяй. Праіснавала два гады.
Рэд Бул Рынг | |
Гісторыя | |
---|---|
Праведзеныя гонкі | 2 |
Першая гонка | 2020 |
Апошняя гонка | 2021 |
Лідэр (гоначнік) | Льюіс Гэмілтан Макс Вэрстапэн (1) |
Лідэр (канструктар) | Мэрсэдэс Рэд Бул Рэйсінг (1) |
Траса | |
Працягласьць кола | 4,318 км |
Працягласьць гонкі | 306,452 км |
Колькасьць колаў | 71 |
Сэзон 2021 году | |
Поўл-пазыцыя |
|
Подыюм |
|
Найхутчэйшае кола |
|
Мінуўшчына
рэдагавацьПраз пандэмію Ковід-19 у 2020 року быў скасаваны шэраг заплянаваных гонак. Тады было вырашана ўвесьці аднаразовае Гран-пры Штырыі ды яшчэ некалькі іншых. Яно прайшло на Рэд Бул Рынгу, падобна як і Гран-пры Аўстрыі таго году. Поўл-пазыцыю заняў, а пасьля і перамог у гонцы Льюіс Гэмілтан з «Мэрсэдэсу».
У наступным сэзоне Гран-пры Штырыі вырашылі паўтарыць замест Гран-пры Турэччыны, якое адклалі праз пандэмію. Гэтым разам і поўл, і гонку выйграў Макс Вэрстапэн з «Рэд Бул Рэйсінг».
Больш Гран-пры Штырыі ня ладзіцца.
Пераможцы
рэдагавацьРок | Гоначнік | Канструктар | Справаздача |
---|---|---|---|
2020 | Льюіс Гэмілтан | Мэрсэдэс | Справаздача |
2021 | Макс Вэрстапэн | Рэд Бул Рэйсінг-Хонда | Справаздача |
Крыніцы:[1][2] |