Готальд
мужчынскае асабовае імя (Gotthold)
Готальд, Годальт — мужчынскае імя, зьвязанае зь літоўскім (беларускім) імём Гутаўт.
Паходжаньне
рэдагавацьІмя Годальт (Godald, Godolt, Gothold, Gotthold[1]) мае германскае паходжаньне.
Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, у германскіх адпаведніках літоўскіх імёнаў (Вітольд, Гастальд, Нартальд, Ратольд) другім фармантам выступае -таўт- (усходнегерманскія імёны Teutgerdis, Theudemir, Theudila, Witolt), які паходзіць ад гоцкага theuda 'род, народ'[2]. У імі Годальт першы фармант -год- (-гуд-) (гоцкія імёны Gudeleub, Godemund, Guderith) паходзіць ад гоцкага guþs 'Бог'[3].
Носьбіты
рэдагаваць- Самуэль Готальд Лянге (1711—1781) — нямецкі паэт
- Готальд Эфраім Лесінг (1729—1781) — нямецкі пісьменьнік, філёзаф, драматург, публіцыст і мастацтвазнаўца
- Готальд Салямон (1784—1862) — нямецкі рабін, палітык і перакладнік Бібліі
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1004.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.