Горадня-93 (баскетбольны клюб)
«Горадня-93» — беларускі баскетбольны клюб, заснаваны ў 1993 годзе. Выступае ў чэмпіянаце Беларусі па баскетболе сярод мужчынаў. Ёсьць 8-разовым чэмпіёнам Беларусі, а таксама 8 разоў выйграваў кубак краіны. Удзельнік групавога раўнду Кубку Корача.
Горадня-93 | |||
![]() | |||
Ранейшыя назвы | Унівэрсытэт | ||
---|---|---|---|
Заснаваны | 1993 | ||
Месцазнаходжаньне | Горадня, Беларусь | ||
Чэмпіянат | Беларусі | ||
2023—2024 | 2 месца | ||
Форма | |||
Клюбныя колеры | |||
| |||
Спасылкі | |||
Афіцыйная бачына | |||
![]() | |||
(абнаўленьне: 5 лютага 2025) |
Гісторыя
рэдагавацьКарані клюбу сягаюць да каманды «Ўнівэрсытэт», якой з 1985 году пачаў апекавацца калгас «Прагрэс»[1]. Старшынём рады гэтага сельскагаспадарчага прадпрыемства быў Аляксандар Дубко. Першыя посьпехі каманды зьявіліся ўжо хутка. У тым жа 1985 годзе «Ўнівэрсытэт» стаў пераможцам чэмпіянату БССР[1]. У фінале гарадзенцы былі мацнейшыя за каманда Беларускага політэхнічнага інстытута зь Менску. Баскетбалісты «Ўнівэрсытэту» таксама здабылі і Кубак БССР.
У 1992 годзе каманда ўзяла ўдзел у чэмпіянаце Беларусі. Першы матч дружыны ў гісторыі назалежнага чэмпіянату быў згуляны 23 кастрычніка зь віцебскім «Віцязем» (115:39)[1]. Пачынаючы з трэцяга туру, каманда выступала пад назовам «Горадня». У другім чэмпіянаце гарадзенскія баскетбалісты спачатку выступалі пад назвай «Крош», а ў 1993 годзе паўстаў сучасны баскетбольны клюбу пад назвай «Горадня-93»[1]. Першым галоўным трэнэрам каманды стаў Яўген Кец[1]. Вялікая частка першай каманды складалася з выхаванцаў СДЮШАР-7 Горадні. Першым гучным посьпехах дружыны стала золата чэмпіянату 1995—1996 гадоў. У наступным сэзоне «Горадня-93» здабыла срэбра, а яшчэ праз сэзон зноўку аформіла перамогу ў айчынным чэмпіянаце.
6 верасьня 1995 году клюб дэбютаваў у Кубку Корача. Каманда зьведала паразу ў матчах папярэдняга раўнду, што скончыла выступы беларусаў на турніры. Зноў выступаючы ў Кубку Корача ў сэзоне 1999—2000 гадоў «Горадня-93» упершыню дакрочыла ў групавую стадыю, дзе на сваёй пляцоўцы абыграла будучага ўдзельніка 1/16 фіналу, аднаго зь лідэраў чэмпіянату Расеі казанскі УНІКС (80:72). У 1998—2004 гадах каманду ачольваў Аляксандар Барысаў. Пад ягоным кіраўніцтвам «Горадня-93» здабыла яшчэ шэсьць чэмпіёнскіх тытулаў. За гэты час каманда пасьпела дэбютаваць у сэзоне 2002—2003 гадоў у Кубку чэмпіёнаў ФІБА Эўропа, які пазьней займеў назву Эўравыкліку ФІБА. У тым турніры гарадзенцы ў групе з шасьці ўдзельнікамі спыніліся на пятым месцы, здабыўшы за 10 матчаў толькі 2 перамогі ў хатніх матчах супраць чэскай «Млекарны» і летувіскай «Аліты»[2].
У сэзоне 2004—2005 гадоў, які даў камандзе срэбраныя мэдалі, каманду ачольвалі спачатку Яўген Пустагвар, а пасьля студзеня 2005 году Сяргей Паграбнёў. У той час у беларускім баскетболе пачаў дамінаваць сталічны «Віталюр», які тры сэзоны запар з 2005 па 2008 гады пакідаў гарадзенцаў толькі на другім месцы чэмпіянату. У 2008 годзе нават фінішавала на трэцім месцы. За гэты час часта зьмяняліся трэнэры дружыны, то бок яе ачольвалі Аляксандар Папкоў, Міхаіл Фейман і Юры Чарняк[1]. З 2009 па 2011 гады «Горадню-93» зноў ачольваў Аляксандар Папкоў, а потым спартоўцаў трэнаваў Андрэй Васілеўка. У 2012 годзе клюб увайшоў у структуру спартовага клюбу «Прынёманьне», куды таксама трапілі жаночныя баскетбольныя клюбы «Алімпія» і «Вікторыя», а таксама СДЮШАР-7 Горадні[1]. У гэты час спыніў сваё існаваньне галоўны супернік каманды — «Віталюр», але палёгкі для клюбу не зьявілася, бо новая моцная каманды «Менск-2006» (апасьля пачала называцца «Цмокі») захапіла лідэрства ў баскетболе. Гарадзенскі клюб восем разоў запар здабываў толькі срэбныя мэдалі.
Дасягненьні
рэдагавацьЧэмпіянат Беларусі па баскетболе:
- Чэмпіён (8): 1995/1996, 1997/1998, 1998/1999, 1999/2000, 2000/2001, 2001/2002, 2002/2003, 2003/2004
- Срэбраны прызэр (15): 1994/1995, 1996/1997, 2004/2005, 2005/2006, 2006/2007, 2009/2010, 2010/2011, 2011/2012, 2012/2013, 2013/2014, 2014/2015, 2015/2016, 2016/2017, 2022/2023, 2023/2024
- Бронзавы прызэр (2): 2007/2008, 2017/2018, 2019/2020, 2021/2022