Голэм Град (па-македонску: Голем Град) — востраў у Паўночнай Македоніі. Назва востраву перакладаецца як вялікая крэпасьць, таксама вядомыя, як, Зьмяіны Востраў. Займае па плошчы больш за 20 га[1]. Знаходзіцца на возеры Прэспа, ў некалькіх кілямэтрах ад грэцкай і альбанскай граніцы. На востраве знаходзіцца некалькі старажытных руін і храмаў. Водзяцца на востраве і разнастайныя жывёлы, ў тым ліку зьмеі[2]. У 2008 годзе востраў зрабілі даступным для турыстаў[3].

Голэм Град
Месца Преспа
Плошча 0,2 квадратны кілямэтар
Краіна Паўночная Македонія
Вобласьць Рэсэн
Каардынаты 40°52′07″ пн. ш. 20°59′22″ у. д. / 40.86861° пн. ш. 20.98944° у. д. / 40.86861; 20.98944Каардынаты: 40°52′07″ пн. ш. 20°59′22″ у. д. / 40.86861° пн. ш. 20.98944° у. д. / 40.86861; 20.98944
Голэм Град на мапе Паўночнай Македоніі
Голэм Град
Голэм Град
Голэм Град
Мапа востраву Голэм Град

Апісаньне

рэдагаваць

Голэм Град займае плошчу 20 га і цягнецца на 600 мэтраў ў даўжыню і 350 мэтраў ў шырыню[1]. Зь сярэдзіны XX стагодзьдзя на востраве людзі не жылі — калі невялікая манаская грамада зьехала в востраву. Востраў атачаюць скалы зь пячорамі вышынёй ад 20 да 30 мэтраў.

Дзякуючы сваім гэамарфалягічным асаблівасьцям, характэрным для флёры і фаўны, востраў быў абвешчаны прыродным запаведнікам. Блізкасьць Міжземнага мора стварае на востраве асаблівы мікраклімат, што спрыяе багатай і рэдкай расьліннасьці.

На невялікай плошчы востраву знаходзіцца шмат культурных і гістарычных помнікаў. Тут выяўлены парэшткі паселішча эпохі нэаліту, рымскі нэкропаль. Востраў быў заселены ўжо 2000 год таму. Сярод існуючых тут храмаў найбольш цікавы храм, пабудаваны ў XIV ст. на падмурку рымскай крэпасьці[4]. Захаваліся храм Сьв. Пятра, сярэднявечная царква Сьв. Дзімітрыя, хрысьціянская базыліка канца IV ст. з мазаічнай падлогай[5].

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць
  • Eadem, Golem Grad de Prespa, «Spartacus», II, Symposium 2002, Sandanski, Veliko Trnovo, 2006, 11—20
  • Статија за островите во Македонија — географски портал «ИГЕО»
  • Цв. Грозданов, Композиција Опсаде Цариграда у цркви Светог Петра на Преспи, ЗЛУ, 15, Нови Сад, 1979, 277—287
  • В. Битракова-Грозданова, Ископувања на Голем Град, 1981—1986, МАА, 10, Скопје, 1989, 101—133
  1. ^ а б Macedonian Information Centre
  2. ^ Culture in MK
  3. ^ Balkan Travellers
  4. ^ Цв. Грозданов, Композиција Опсаде Цариграда у цркви Светог Петра на Преспи, ЗЛУ, 15, Нови Сад, 1979, 277—287
  5. ^ В. Битракова-Грозданова, Ископувања на Голем Град, 1981—1986, МАА, 10, Скопје, 1989, 101—133

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць