Голос революционного студенчества (1923)

«Голос революционного студенчества» — грамадзка-палітычны, навуковы і літаратурна-мастацкі часопіс. Выдаваўся ў 1923—1924 гадах у Горках на расейскай мове выканкамам Бюро студэнцкіх прафсаюзных сэкцыяў Горы-Горацкага сельскагаспадарчага інстытуту.

Існавалі аддзелы: навуковы, студэнцкага жыцьця, літаратурны. Друкаваў навуковыя артыкулы прафэсараў інстытуту М. І. Бурштэйна, І. Г. Васількова, У. У. Вінера, А. К. Кедрана-Зіхмана, Б. Я. Ліпкіна, выкладчыкаў М. М. Ганчарыка, С. Г. Цытовіча і інш. Публікаваў літаратурныя творы на беларускай мове Ганчарыка (псэўд. Я.Сявец), Коўзеля (Дзядзька Хведар) і інш. Выйшлі 3 нумары. Адказны рэдактар — праф. Ліпкін.

Літаратура

рэдагаваць