Гніеньне
Гніеньне (аманіфікацыя) — працэс раскладу азотазьмяшчальных арганічных злучэньняў (бялкоў, амінакісьляў), у выніку іх фэрмэнтатыўнага гідролізу пад дзеяньнем аманіфікавальных мікраарганізмаў з утварэньнем таксычных для чалавека канчатковых прадуктаў — аміяку, серавадароду, а таксама першасных і другасных амінаў пры няпоўнай мінэралізацыі прадуктаў раскладу:
- Трупных ядаў (напрыклад, путрэсцын і кадавэрын)
- Араматычныя злучэньні (напрыклад скатол, індол утвараюцца ў выніку дэзамінаваньня і дэкарбаксілаваньня амінакіслаты трыптафану)
- Гніеньне серазьмяшчальных амінакіслот (цыстэіну, цыстыну і мэтыяніну) прыводзіць да выдзяленьня серавадароду, тыёлаў, дымэтылсульфаксыду.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГніеньне — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў