Глікон
Глікон (па-старажытнагрэцку: Γλυκών) — паводле некаторых мітаў, увасабленьне бога Асклепія. Лукіян распавядае, што культ быў вынайдзены ў яго час Аляксандрам з Абанотыха, які ад яго імя прамаўляў вяшчунствы[1].
Адлюстроўваўся ў выглядзе зьмея зь ільвінай галавой, быў зьвязаны з культам Фартуны. Культ атрымаў распаўсюджваньне ў Рымскай імпэрыі ў II стагодзьдзі, зь сярэдзіны II да сярэдзіны III стагодзьдзя ягоная выява зьяўлялася на манэтах.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Лукіян. Аляксандр, ці Лжэпрарок 18, 38, 43, 55