Глёса
Глё́са (Glosa) — міжнародная, штучная, дапаможная мова. Яе распачаў Ланцалот Гогбэн (Lancelot HOGBEN) у 1943 пад назвай Interglossa. Далейшае разьвіцьцё мовы зрабілі Рональд Кларк (Ronald Clark) і Ўэндзі Эшбі (Wendy Ashby) у 1972—1992 гадах.
Асноўныя рысы
рэдагаваць- Глёса — ізаляцыйная (isolating) ці аналітычная мова, то бок яна зусім ня мае флексіяў (прыставак, суфіксаў, канчаткаў), ніводнае слова не зьмяняецца, а ўжываецца ў сваёй слоўнікавай форме.
- Звычайнай граматыкі гэтая мова ня мае. Граматычныя функцыі (лік, склоны назоўнікаў, час дзеясловаў, роля словаў у сказе) выконваюць адмысловыя службовыя словы — як у кітайскай і некаторых іншых мовах.
- Словы не адносяцца да пэўнай часьціны мовы, а могуць ужывацца ў якасьці дзеяслова, назоўніка, і інш. — у залежнасьці ад кантэксту.
- Словы глосы складзены на аснове інтэрнацыянальных каранёў грэцкай і лацінскай моваў. Базавы слоўнік з 1000—2000 словаў звычайна дастатковы.
- Ужываецца лацінская абэцэда. Вымаўленьне — як у лацінскай мове. За выключэньнем: C = ч, J = й, SC = ш, Q = кв (ужываецца проста q, без наступнай u), W = ў, X = кс, Y = і. Дыфтонгаў няма (кожны галосны вымаўляецца асобна). Націск — звычайна на перадапошні склад.
- Складаныя словы ўтвараюцца шляхам складаньня іншых словаў, якія запісваюцца праз працяжнік: trans-natio-korporati — транснацыянальная карпарацыя.
Прыклады
рэдагавацьСлужбовыя словы
рэдагаваць- u feli — кот ці котка (адзіночны лік)
- plu feli — коткі (множны лік)
- poli feli — шмат котак
- tri feli — тры коткі
- fe — яна, у складаных словах утварае жаночы род
- an — ён, у складаных словах утварае мужчынскі род
- Fe ki ad urba — Яна ідзе ў горад. Без удакладненьня часу дзеяньня.
- Калі неабходна пазначыць час ужываюцца:
- Fe nu ki — цяперашні (яна зараз ідзе)
- Fe fu ki — будучы (яна будзе ісьці)
- Fe pa ki — мінулы (яна раней ішла)
- sio — умоўны лад
- du — дзеяньне працягваецца, незакончанае трываньне
- fin — закончанае трываньне
- Qe — ці (для стварэньня пытальнага сказу)
- Qo — што
- Qo-lo — дзе
- qo-tem — калі
- ne — адмаўленьне: ne gravi — ня цяжкі
- no — антонім: no-gravi — лёгкі
- ni … ni … — ні … ні …
- ze(ro) = 0
- mo = 1
- bi = 2
- deka = 10
- mo mo = 11
- mo bi = 12
- bi ze = 20
- bi tri = 23
- mo hekto = 100
- mo kilo = 1000
Простыя сказы
рэдагаваць- Fe sporta tenis — Яна грае ў тэніс.
- Mi amo lekto — Я люблю чытаць.
- Mi fu lekto plu bibli — Я буду чытаць кнігі.
- An pa visita u teatra — Ён наведаў тэатар.
- Qe tu eko in Britain alo Suomi? — Ты жывеш у Брытаніі ці Фінлядыі?
- Qo-ka vi ne amo plu avi? — Чаму вы ня любіце птушак?
- Pe debi buli un hidro pre bibe id — Трэба гатаваць ваду перад тым як піць яе.
Псальма 22
рэдагаваць1 Psalmus. Ex David.
- U Teo es mi pastora. Mi ne fu fami;
2 An don a mi u kli in kloro agri.
- An duce mi para plu paci aqa;
3 An fresko mi spiritu.
- An duce mi in plu via de veri, pro an nima.
4 Klu kron mi gresi dia vali de umbra de morta, mi fobo nuli kako;
- Ka Tu es ko mi;
- Tu baci e Tu ovi-ru konsola mi
5 Tu prepar u tabla pro mi kontra mi plu anti-pe;
- Tu flu olea epi mi kefa;
- Mi kalici supra flu.
6 Sura, agata e pardo fu seqe mi panto di de bio;
- E mi fu eko in domi de Teo holo tem.[1]
1. Псальма Давідава.
Гасподзь — Пастыр мой; я ніякай нястачы ня мецьму:
2. Ён пасьвіць мяне на пашах зялёных, на ціхія воды водзіць мяне.
3. Ён душу маю мацуе, кіруе мяне на сьцежкі праўды дзеля імя Свайго.
4. Калі я пайду далінай сьмяротнага ценю, не ўбаюся ліха, бо Ты са мною; Тваё жазло і твой посах — яны супакойваюць мяне.
5. Ты перада мною паставіў трапезу на вачах у маіх ворагаў; намасьціў алеем галаву маю; чара мая перапоўнена.
6. Так, ласка і мілажаль хай будуць са мною ва ўсе дні жыцьця майго, і я буду ў доме Гасподнім многія дні.[2]
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Glosa — шматмоўная інфармацыя пра глёсу.