Глебкаўка (рака)

рака ў Беларусі
(Перанакіравана з «Глебаўка»)

Гле́бкаўка, Глебаўка — рака ў Менскім і Смалявіцкім раёнах Беларусі, правы прыток ракі Волмы (басэйн Дняпра). Даўжыня 7 км. Пачынаецца за 1 км на паўночны захад ад вёскі Глебкавічы Менскага раёну, вусьце каля вёскі Волма Смалявіцкага раёну. Рэчышча каналізаванае на ўсім працягу. Па берагах ракі пераважае лес.

Рака
Глебкаўка
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Глебкавічы
Вусьце Волма
Краіны басэйну Беларусь
Даўжыня 7 км

Літаратура рэдагаваць

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 126