Гетэра (ад грэч. ἑταίρα — сяброўка, спадарожніца) — у Старажытнай Грэцыі жанчына, якая вяла свабодны, незалежны лад жыцьця. Знакамітыя гетэры былі, як правіла, добра адукаванымі.

Бюст Гетэры Аспасіі. Ватыканскі музей

Першапачаткова тэрмін адносіўся да старажытнагрэчаскай сацыяльнай зьявы, пазьней у пераносным сэнсе распаўсюдзіўся на іншыя культуры.

Знакамітыя гетэры Старажытнай Грэцыі

рэдагаваць
  • Археанаса — сяброўка філёзафа Плятона
  • Аспасія — на ёй, нягледзячы на яе прафэсію, ажаніўся кіраўнік Афінаў Пэрыкл
  • Бэлісьціха — гетэра фараона Пталемэя II, у гонар якой у Эгіпце узносіліся боскія ўшанаваньні
  • Вакхіс — верная палюбоўніца прамоўцы Гіпэрыда была вядомая сваёй бескарыслівасьцю і дабрынёй
  • Герпіліс — палюбоўніца філёзафа Арыстотэля і маці яго сына
  • Глікерыя — сужыцелька камедыёграфа Мэнандра

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Гетэрасховішча мультымэдыйных матэрыялаў