Скандынаўская міталёгія

Скандынаўская міталёгія (старажытнагерманская міталёгія) — міталёгія германскіх плямёнаў (англаў, саксаў, нарманаў, данаў і інш.), якая фармавалася з V в. да н. э. да прыняцьця хрысьціянства; паколькі асноўнай крыніцай зьвестак аб ёй зьяўляюцца тэксты паэтычнай «Старэйшай Эдды» і празаічнай «Эдды» Сноры Стурлусана, яе часта завуць «скандынаўскай міталёгіяй». Прыкладна ў той жа час дацкі храніст Саксон Граматык у «Дзеях данаў» перадае шматлікія міталягічныя сюжэты. Каштоўныя зьвесткі аб старажытнагерманскай міталёгіі маюцца ў «Германіі» Тацыта.

Гісторыя стварэньня міру

рэдагаваць

У пачатку была чорная бездань Гінунгагап, да поўначы ад яе ляжала царства смугі Ніфльхейм, а да поўдня — царства агню Мусьпелльхейм. У царстве смугі забіў крыніцу Хвергельмір і дванаццаць магутных струменяў (Элівагар) узялі з яго сваё пачатак. Вада ў Ніфльхейме зьвярталася ў лёд, але крыніца біла не перастаючы і ледзяныя груды парухаліся да Мусьпельхейму. Нарэшце лёд падышоў так блізка, што пачаў раставаць. З іскраў і адталай вады паўстаў волат Імір і карова Аудумла. З поту Іміра нарадзілася пара — мужчына і жанчына, а адна нага з іншай зачала сына. Гэта былі першыя іністыя волаты.

Аудумла лізала салёныя камяні, каб сілкаваць Іміра малаком з сваіх смочак. Так яна вылізала Буры. Яго сын Бер узяў сабе ў жонкі волатку Бестлу, і яна нарадзіла яму трох сыноў-асаў: Одзіна, Вілі і Ве. Сыны Бора забілі Іміра, а з яго цела стварылі Мідгард.

Стварыўшы мір, Одзін і яго браты задумалі яго засяліць. На беразе мора яны знайшлі два дрэвы: ясень і вярбу. Зь ясеня зрабілі мужчыну, а з алешыны — жанчыну. Затым адзін з асаў удыхнуў у іх жыцьцё, іншы даў ім розум, а трэці — кроў і румяныя шчокі. Так зьявіліся першыя людзі, і клікалі іх: мужчыну — Аск, а жанчыну — Эмбла.

За морам, да ўсходу ад Мідгарда, асы стварылі краіну Ётунхейм і падалі яе ў валоданьне Бергельміру і яго нашчадкам.

З часам асаў стала больш, тады яны пабудавалі для сябе краіну высока над зямлёй і назвалі яе Асгардам.

Структура сьвету

рэдагаваць

Прасторавая структура сьвету мае «гарызантальны» і «вэртыкальны» складнікі. Гарызантальная праекцыя супрацьстаўляе цэнтральны сьвет, населены людзьмі (Мідгард) ускрайкавым землям (Ётунхейму на ўсходзе, Ніфльхейму на поўначы, Мусьпельхейму на поўдні). Вакол зямлі разьмешчаны Акіян, дзе жыве сусьветны зьмей Ёрмунганд.

Асновай вэртыкальнага складніку зьяўляецца Іггдрасіль, які злучае ўсе сьветы паміж сабой (Мідгард, Асгард, Мусьпелльхейм, Ніфльхейм і інш.). У першай песьні Старэйшай Эдды «Прадраканьне вельвы» апісана дзевяць сусьветаў, зьмешчаных на Сусьветным дрэве.

 
Сусьветы ў скандынаўскай міталёгіі
  • Геаграфічныя тэрміны
    • Біўрэст (Більрэст) — мост-вясёлка, які злучае Мідгард з Асгардам.
    • Вальхалла — палац зь велізарнай банкетнай заляй, прыналежны Одзіну ў Асгардзе.
    • Вігрыд — раўніна, дзе сустрэнуцца ў дзень Рагнарок асы, альвы, эйнхерыі, ётуны, Сурт, Хель і іх войскі.
    • Хвельгельмір — атрутная крыніца, якая б’е ў Ніфльхейме і сьцякае ў Гінунгагап.
    • Гінунгагап — сусьветная бездань, у якой зарадзіўся іністы волат Імір.
    • Гімле — Самы лепшы палац, куды сыходзяць душы памерлых. Вышэй і лепш, чым Вальгала. Адзінае месца ў сьвеце, якое ня будзе закранута падчас Рагнарока агнём Сурта. Літаральны пераклад — «Абарона ад агню», «Мясьціна асалоды».
    • Гйоль — рака, якая адлучае сьвет жывых ад сьвету памерлых.
    • Гніпа (або Гніпахельлір) — пячора, якую насяляе Гарм.
    • Івінг — рака, дзе праходзіць мяжа паміж асамі і ётунами.
    • Іггдрасіль — гіганцкі ясень, Сусьветнае дрэва, якое злучае ўсе сьветы. Іггдрасіль даслоўна перакладаецца «скакун Ігга (Жудаснага)». Ігг — адна зь мянушак Одзіна. Меркавана назоў Іггдрасіль зьвязаны зь мітам пра здабыцьцё Одзінам Рун.
    • Жалезны лес — адно зь месцаў у Ётунхейме, тамака Ангрбода нарадзіла дзяцей Локі.
    • Урд — крыніца мудрасьці, якая б’е з-пад каранёў сусьветнага ясеня Іггдрасіль.
    • Хаддмімір — гай, у якім у дзень Рагнарок схаваюцца Ліў і Ліўтрасір.
    • Альвхейм — палац бога Фрэйра і жыльлё сьветлых альваў.
    • Більскірнір — «неразбуральны», або «асьвятляны толькі на імгненьне» — палац Тора, самыя вялікія палаты ў Асгардзе.

Эсхаталёгія

рэдагаваць

Падчас сьветабудовы багі ўтаймавалі пачвар — зьмяя Ёрмунганда, ваўка Фенрыра і інш. Але з набліжэньнем канца сьвету гэтыя пачвары вырвуцца на волю, прыплыве карабель мерцьвякоў, па масьце вясёлкі Біўрэст прыйдуць ваяры Мусьпелля і разбураць гэты мост, ад чаго пайдзе разбурэньне Мідгарду і Асгарда, і адбудзецца апошняя бітва Рагнарок, у якой на баку багоў будуць выступаць загінулыя ваяры. Багі і пачвары зьнішчаць адзін аднаго, і агністы волат Сурт зьнішчыць сьвет, пасьля чаго павінен паўстаць новы сьвет. Ліў і Ліўтрасір — шлюбная пара, якой наканавана перажыць Рагнарок і згубу сьвету; яны адродзяць чалавечы род. Яшчэ, па адданьні, Рагнарок перажывуць багі: Відар, Валі, Магні, Модзі і Улль, а Бальдр і Хед вернуцца ў сьвет жывых.