Герб Рэчыцы — геральдычны сымбаль Рэчыцы, нададзены месту вялікім князем літоўскім у XVI ст.: «у срэбным полі чырвоная двухраговая харугва з Пагоняй на ёй»[1].

Герб Рэчыцы

У сучаснай Беларусі афіцыйны статус атрымаў 20 кастрычніка 2005[2], адначасна зрабіўся гербам Рэчыцкага раёну.

Афіцыйнае апісаньне:

Герб места Рэчыцы і Рэчыцкага раёну ўяўляе сабою выяву ў срэбным полі барокавай тарчы ружовай харугвы з выразам «ластаўчын хвост», у цэнтры якой знаходзіцца вершнік у срэбных латах на белым кані з аголеным мечам у правай руцэ й тарчай з падвойным крыжом чырвонага колеру ў левай.

Арыгінальны тэкст  (рас.)
Герб города Речицы и Речицкого района представляет собой изображение на серебряном поле барочного щита розовой хоругви с вырезом «ласточкин хвост», в центре которой находится всадник в серебряных латах на белой лошади с обнаженным мечом в правой руке и щитом с двойным крестом красного цвета в левой.

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998.
  2. ^ Указ президента Республики Беларусь от 20 октября 2005 г. №490 «Об учреждении официальных геральдических символов Гомельской области и ее административно-территориальных единиц».

Літаратура

рэдагаваць
  • Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.