Герб Паўднёвай Асэтыі

Герб самаабвешчанай рэспублікі Паўднёвая Асэтыя прыняты ў 1998 годзе. Яго дызайн засноўваецца на гербе Рэспублікі Паўночная Асэтыя-Аланія, які быў створаны грузінскім навукоўцам, князем Вахушці Багратыёні ў 1735 годзе.

Апісаньне

рэдагаваць

Герб уяўляе сабой круглы шчыт. На шчыце на чырвоным фоне намаляваны леапард жоўтага колеру, на фоне белых гор Каўказу. Вакол шчыта напісана назва тэрыторыі на дзьвюх мовах: на расейскай («Республика Южная Осетия») зьверху і на асэтынскай («Республикæ Хуссар Ирыстон») зьнізу.

Колеры белы, чырвоны і жоўты абраныя як колеры сьцягу Паўднёвай Асэтыі.

Глядзіце таксама

рэдагаваць