Герб Марока
Сёньняшні герб Марока (паводле законаў дзяржавы — каралеўскі герб) быў уведзены 14 жніўня 1957 г. Аўтары дызайну — мастакі Гацье і Эно.
Герб уяўляе сабой дэкаратыўны шчыт, які падтрымліваюць два львы, якія стаяць на задніх лапах. На шчыце знаходзіцца выява пэнтаграмы зялёнага колеру на чырвоным фоне, над якой — стылізаваная выява ўсходу сонца над гарамі Атляс. Герб вянчае каралеўская карона. Шчыт зьнізу ўпрыгожвае стужка, на якой маецца арабская надпіс: «Калі Вы дапамагаеце Богу, ён дапаможа Вам» (араб. إن تنصروا الله ينصركم) (Каран, Верш 7, Сура 47).