Герб Люксэмбургу
Герб Люксэмбу́ргу зьявіўся ў сярэднія стагодзьдзі і паходзіць ад гербу княства Лімбург.
Герб Люксэмбургу | |
Герб Люксэмбургу | |
Апісаньне | |
---|---|
Зацьверджаны | 1974 |
Герб уяўляе сабой шчыт з 10 гарызантальнымі сінімі і срэбнымі палосамі. На шчыце намаляваныя стаялы на задніх лапах чырвоны леў з высунутым залатым языком, на яго галаве залатая карона. Над шчытом карона. Шчыт трымаюць два залатыя львы з залатымі каронамі і чырвонымі языкамі, іх пысы павернутыя ад шчыта. Гэтая кампазыцыя зьмешчаная на геральдычны плашч і ўвянчаная вялікай каронай.