Герб Вугоршчыны ўяўляе сабой падзелены вэртыкальна напалам геральдычны шчыт. Геральдычна правая (для гледача левая) частка шчыта падзеленая на восем гарызантальных чырвоных і срэбных палос, якія чаргуюцца паміж сабой. У левай частцы шчыта ў чырвоным полі срэбны шасьціканцовы крыж, які стаіць на ўвянчаным залатой каронай зялёным грудзе, сярэднім з трох (дадзеная выява зьяўляецца некалькі перайначаным гербам Славаччыны, якая доўгі час уваходзіла ў склад Вугоршчыны). Шчыт увянчаны каронай сьвятога Стэфана.

Герб Вугоршчыны
Апісаньне
Зацьверджаны 3 ліпеня 1990

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць