Геранім Эміліяні

італьянскі сьвяты

Геранім Эміліяні, Джыроламо Міяні (па-італьянску: Gerolamo Emiliani, 1486, Венэцыя — 8 лютага 1537, Бэргама) — каталіцкі сьвяты.

Геранім Эміліяні
Сьвяты
Нарадзіўся 1486[1]
Памёр 8 лютага 1537[1]
Дзень памяці 8 лютага[2]

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Жадаючы вайсковай кар’еры, ён пачаў служыць і стаў афіцэрам, а пазьней — генэралам. Служыў у вэнэцыянскай арміі, калі рэспубліка змагалася з папам Юліюсам II, імпэратарам Максімілянам I і каралём Францыі Людовікам XIII. Падчас адной з бітваў Геранім трапіў у палон. Знаходзячыся ў цямніцы Кастэль-Нова, ён маліўся аб заступніцтве Марыі і цудоўным чынам быў вызвалены. Гэтая падзея прымусіла яго перажыць унутраную трансфармацыю.

Пасьля вызваленьня ён пакінуў службу і прысьвяціў сваё жыцьцё Касьцёлу. У 30 гадоў прыняў сьвятарскае пасьвячэньне, пасьля чаго заснаваў шмат дзіцячых дамоў на поўначы Італіі.

Цэнтрам яго дабрачыннай дзейнасьці стала мястэчка Самаска ў Лямбардыі, дзе ў 1532 годзе заснаваў законную супольнасьць рэгулярных клерыкаў — самасцаў, мэтаю якой стала апека над сіротамі і ўбогімі. Праз 8 гадоў супольнасьць была зацьверджана Папам, але сам заснавальнік так і не ўступіў у яе.

Геранім Эміліяні памёр ад чумы ў Самасцы 8 лютага 1537 году.

Прызнаньня

рэдагаваць

Ён быў бэатыфікаваны Бэнэдыктам XIV у 1747 годзе і кананізаваны Клімэнтам XIII у 1767 годзе.

У 1928 папа Піюс XI абвясьціў яго нябесным апекуном сіротаў і пакінутых дзяцей[3].

Раней яго згадваньне прыпадала на 20 ліпеня (да рэформы літургічнай 1969 году), цяпер дзень яго памяці ў Каталіцкай Царкве — 8 лютага.

У мастацтве яго малююць з ланцугамі на руках — у знак вызваленьня з рабства — у атачэньні дзяцей або са складзенымі рукамі.

  1. ^ а б BeWeB
  2. ^ Calendarium Romanum (лац.): Ex decreto Sacrosancti Œcumenici Concilii Vaticani II instauratum auctoritate Pauli PP. VI promulgatum. Editio typicaCivitas Vaticana: Typis Polyglottis Vaticanis, 1969. — С. 24.
  3. ^ Сьвяты Геранім Эміліяні

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Геранім Эміліянісховішча мультымэдыйных матэрыялаў