Генуэская фартэцыя (Судак)

Генуэ́ская фартэ́цыя (па-ўкраінску: Генуезька фортеця) — фартэцыя ва ўкраінскім горадзе Судак, што на паўвостраве Крым. Пабудавана генуэзцамі з 1371 да 1460 году на былым каралявым рыфу — гары Кыз-Куле-Бурун, або Крэпасная. Плошча фартэцыі каля 30 га.

Генуэская фартэцыя ў Судаку

Гісторыя

рэдагаваць

Першыя фартыфікацыйныя збудаваньні сучаснага Судаку былі ўзьведзеныя бізантыйцамі ў VIVII стагодзьдзях. Потым фартэцыяй завалодалі хазары, у XXII стагодзьдзях — зноў бізантыйцы. У XIII стагодзьдзі Сугдэя становіцца вэнэцыянскай калёніяй, але апошнія былі хутка выцесьнены з Крыму генуэзцамі. У 1365 годзе яны захапілі Сугдэю, а крыху пазьней — і ўвесь поўдзень Крыму. Менавіта ў гэты пэрыяд была пабудавана асноўная частка сучаснай фартэцыі, таму за ёй і замацавалася назва генуэскай.

У 1475 туркі распачалі аблогу фартэцыі, у выніку чаго консул з войскам уцёк морам, а жыхары здаліся заваёўнікам. На некалькі стагодзьдзяў Сугдэя апынулася ў складзе Атаманскай імпэрыі, пакуль у XVIII стагодзьдзі Крым ня быў далучаны да Расейскай імпэрыі. У 1960-я гады савецкія ўлады спрабавалі надаць фартэцыі першасны выгляд, але беспасьпяхова.

Панарама генуэскай фартэцыі

Фартэцыя ў савецкім кіно

рэдагаваць

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Генуэская фартэцыя (Судак)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў