Гендэрны закон

гэта заканадаўчы ці падзаконны акт, у артыкулах ці пунктах якога ўтрымліваецца згадваньне прыкмет полу

Ге́ндэрны зако́н — гэта заканадаўчы ці падзаконны акт, у артыкулах ці пунктах якога ўтрымліваецца згадваньне прыкметаў полу. Згадваньне полу зьяўляецца асноўным і адзіным адрозьненьнем гендэрнага закону ад закона звычайнага. Прыкладамі такога згадваньня прыкметаў полу зьяўляюцца словы: мужчына, жанчына, маці, бацька, жонка, муж, а таксама прамыя згадваньні «асобы мужчынскага полу», «асобы жаночага полу» ці ўскоснае «мацярынства», «бацькоўства».

Згадваньне прыкметаў полу ў законе можа спрыяць стварэньню й замацаваньню прававой няроўнасьці паміж паламі. Такі закон будзе насіць гендэрна-асымэтрычны характар. Дыскрымінацыя замацоўваецца двума спосабамі. У «адмоўным» спосабе дыскрымінаванаму полу ствараюцца дадатковыя абмежаваньне ці яму навязваюцца дадатковыя абавязкі. У «станоўчым» спосабе іншаму полу ствараюцца дадатковыя перавагі ці падаюцца правы, якіх няма ў дыскрымінаванага полу.

Глядзіце таксама

рэдагаваць