Гейтсгэд

горад у Ангельшчыне

Ге́йтсгэд (па-ангельску: Gateshead) — вялікі горад у графстве Тайн і Ўір, Ангельшчына, на паўднёвым беразе ракі Тайн. Зь Ньюкаслам-апон-Тайн ён злучаны сямю мастамі, у тым ліку мостам Тысячагодзьдзя і Тайнавым мостам. Горад вядомы сваёй архітэктурай, уключаючы канцэртавы хол Сэйдж, статую Анёл Поўначы і Балтыйскі цэнтар сучаснага мастацтва. Паводле вынікаў перапісу насельніцтва на 2011 год насельніцтва места складала крыху больш за 120 тысяч чалавек[1].

Гейтсгэд
Newcastle Quayside with bridges.jpg
Краіна: Вялікабрытанія
Плошча: 21,68 км²
Насельніцтва: 120 046 чал.
Тэлефонны код: 0191
Паштовы індэкс: NE8-NE11
Геаграфічныя каардынаты: 54°57′5″ пн. ш. 1°35′57″ з. д. / 54.95139° пн. ш. 1.59917° з. д. / 54.95139; -1.59917Каардынаты: 54°57′5″ пн. ш. 1°35′57″ з. д. / 54.95139° пн. ш. 1.59917° з. д. / 54.95139; -1.59917
Гейтсгэд на мапе Вялікабрытаніі
Гейтсгэд
Гейтсгэд
Гейтсгэд
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.gateshead.gov.uk

ГісторыяРэдагаваць

У сярэднявечныя часы Гейтсгэд знаходзіўся пад юрысдыкцыяй біскупа Дарэма. У гэты час тэрыторыя была ў асноўным пакрытая лесам зь некалькімі сельскагаспадарчымі ўгодзьдзямі. Лес быў прадметам першай хартыі Гейтсгэду, якую ў XII стагодзьдзі дараваў біскуп Дарэма Г’ю дзю Пюізэ.

Самая раньняя зафіксаваная здабыча вугалю ў раёне Гейтсгэд узыходзіць да 1344 году[2]. Па меры таго, як гандаль на Тайне разьвіваўся і шырыўся, мяшчане Ньюкасла некалькі разоў спрабавалі далучыць Гейтсгэд. У 1576 годзе невялікая група ньюкаслаўскіх купцоў набыла «Вялікую арэнду» сядзібаў Гейтсгэда і Ўікгэма. За сто гадоў з 1574 году пастаўкі вугалю зь Ньюкасла павялічыліся ў адзінаццаць разоў, а колькасьць насельніцтва Гейтсгэда павялічылася ўдвая і склала прыблізна 5500 чалавек. Аднак арэнда і багатыя запасы вугалю скончыліся ў 1680 годзе. Шахты былі неглыбокімі, бо праблемы вэнтыляцыі і паводкі перамаглі спробы здабычы вугалю з глыбокіх пластоў.

На працягу Індустрыяльнай рэвалюцыі насельніцтва гораду хутка пашыралася, як то ў пэрыяд з 1801 па 1901 гады прырост склаў больш за 100 тысяч чалавек. Гэты рост прывёў да пашырэньня гораду на поўдзень. У 1854 годзе катастрафічны выбух на набярэжнай зьнішчыў большую частку сярэднявечнае спадчыны Гейтсгэду і нанёс вялікую шкоду будынкам на баку Ньюкасла праз раку.

У апошняе дзесяцігодзьдзе рада Гейтсгэду пачала распрацоўваць пляны па аднаўленьні гораду з доўгатэрміновай мэтай атрымаць горадам статус «сіці»[3]. Самае шырокае пераўтварэньне да гэтага часу адбылося на набярэжнай, дзе амаль усе збудаваньні былі перабудаваныя альбо адрамантаваныя ў гэты час. Цэнтар гораду таксама быў перабудаваны, у траўні 2013 году адкрылася забудова плошчы Трыніці, рамонт якой каштаваў падатнікам 150 млн фунтаў стэрлінгаў. Цэнтар утрымлівае студэнцкае жыльлё, кінатэатар, аздараўленчы цэнтар і крамы.

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ «KS201EW (Ethnic group)». Nomis — Official Labour Market Statistics.
  2. ^ Brazendale, Alan (2004). «Gateshead History and Guide». Stroud: Tempus Publishing. — С. 15. — ISBN 0-7524-3207-9
  3. ^ «First shots revealed of Gateshead's future». The Evening Chronicle.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць