Гвардыя Прыднястроўя
(Перанакіравана з «Гвардыя ПМР»)
У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|
Ґвардыя ПМР — узброеныя фармаваньні Прыднястроўскае Малдаўскае Рэспублікі, якія актыўна прымалі ўдзел у Прыднястроўскім канфлікце. Ґвардыя створана ў 1991 годзе на аснове ПАСМ — працоўных атрадаў садзейнічаньня міліцыі. Ґвардыя ПМР падзялялася на тэрытарыяльныя батальёны (1-ы Тыраспальскі, 2-і Бэндэрскі, 3-і Рыбніцкі, 4-ы Дубасарскі па 250 байцоў). У Каменцы, Грыгарыёпалі і Слабадзее знаходзіліся роты. У пасьляваенны пэрыяд часткі РҐ былі перафармаваныя ва УС ПМР. Батальёны разгорнутыя ў Брыгады, а роты ў батальёны.