Гасьцёўня Ўладзіслава Галубка

Гасьцё́ўня Ўладзісла́ва Галубка́ — музэй, прысьвечаны жыцьцю і творчасьці кіраўніка БДТ-3, рэжысэра, актора, Народнага артыста БССР Уладзіслава Галубка. Знаходзіцца ў Траецкім прадмесьці ў будынку №14 па вул. Старавіленскай. Зьяўляецца філіяй Дзяржаўнага музэю гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь.

Гасьцёўня Ўладзіслава Галубка
Гасцёўня Ўладзіслава Галубка
Філія Дзяржаўнага музэю гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь
Месцазнаходжаньне МенскБеларусь
Адрас Старавіленская, д. 14
Геаграфічныя каардынаты 53°54′32.46″ пн. ш. 27°33′21.24″ у. д. / 53.9090167° пн. ш. 27.5559° у. д. / 53.9090167; 27.5559Каардынаты: 53°54′32.46″ пн. ш. 27°33′21.24″ у. д. / 53.9090167° пн. ш. 27.5559° у. д. / 53.9090167; 27.5559
Гасьцёўня Ўладзіслава Галубка на мапе Беларусі ±
Гасьцёўня Ўладзіслава Галубка
Гасьцёўня Ўладзіслава Галубка
Гасьцёўня Ўладзіслава Галубка
Гасьцёўня Ўладзіслава Галубка
Гасьцёўня Ўладзіслава Галубка
Гасьцёўня Ўладзіслава Галубка
by.theatre-museum.by

Першапачаткова ў будынку №14 разьмяшчаўся музэй тэатральнай і музычнай культуры. На сёньняшні дзень тут знаходзіцца фандасховішча і працуе навукова-фондавы аддзел. Для наведвальнікаў працуе сталая экспазыцыя «Жыцьцёвы і творчы шлях першага Народнага артыста Беларусі Ўладзіслава Галубка», дзе прадстаўленыя дакумэнты і гістарычныя сьведчаньні пра жыцьцё і творчую дзейнасьць Галубка з фондавай калекцыі музэю. Маецца выставачная заля, дзе ладзяцца тэматычныя выставы, мерапрыемствы, музычныя вечарыны, батлейкавыя інтэрмэдыі[1].

Крыніцы і заўвагі

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  711Е000001