Гарлачык жоўты малы
Гарлачык жоўты малы (Nuphar pumila) — травяністая водная расьліна сямейства гарлачыкавых.
Гарлачык жоўты малы | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Расьліны |
Аддзел | Кветкавыя |
Кляса | Двухдольныя |
Атрад | Гарлачыкакветныя |
Сямейства | Гарлачыкавыя |
Род | Гарлачык жоўты |
Від | Гарлачык жоўты малы |
Бінамінальная намэнклятура | |
Nuphar pumila | |
Апісаньне
рэдагавацьШматгадовая травяністая водная бессьцябловая расьліна з тоўстым мясістым карэнішчам і плывучым ярка-зялёным, скурыстым, авальна-эліптычным сэрцападобным лісьцем дыямэтрам 5-15 см; падводнае лісьце тонкае, маршчакаватае, сьветла-зялёнае, з плоскімі чаранкамі. Кветкі дробныя (дыямэтрам 2-3 см), аранжава-жоўтыя адзіночныя, з моцным прыемным пахам, з 5 жоўтымі, зьнізу зялёнымі чашалісьцікамі і шматлікімі пялёсткамі. Рыльца пукатае, з 8-10 добра прыкметнымі прамянямі. Плод ягадападобны.
Пашырэньне
рэдагавацьРасьце ў сярэдняй паласе Эўразіі, Скандынавіі, у паўночных раёнах Усходняй Эўропы, лясной зоне Сыбіры і Далёкага Ўсходу, на поўдні Сахаліна. На Беларусі вельмі рэдкі від, трапляецца ў невялікай колькасьці на абмежаваных тэрыторыях на паўднёва-ўсходняй мяжы арэала.
Месцы росту: невялікія поймавыя, лясныя і балотныя азярцы, радзей затокі буйных азёраў і рэк на глыбіні 0,5-1,5 м, на глеістых адкладах. Утварае дастаткова шчыльныя або разрэджаныя зарасьнікі, часам раьсце невялікімі групамі і адзінкавымі экземплярамі.
Асаблівасьці біялёгіі
рэдагавацьГэты від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь і ахоўваецца законам. |
Цьвіце ў чэрвені-верасьні, пладаносіць у ліпені-лістападзе. Размнажэньне насеннае і вэгетатыўнае (карэнішчамі). Плод высьпявае пад вадой.
Атрутная расьліна.