Гапляна (карціна Казімера Альхімовіча)
«Гапляна» (па-польску: Goplana) — карціна Казімера Альхімовіча, створаная паводле трагедыі «Балядына(pl)» (па-польску: Balladyna), якая была напісана Юльюшам Славацкім у 1839 гг[1].
Гапляна | |
Польская мова: Goplana | |
Мастак | Казімер Альхімовіч |
---|---|
Год | 1881 |
Тып | алей, палатно |
Апісаньне
рэдагавацьНа палатне напалявана адна зь дзеючых асобаў «Балядыны» — жанчына-німфа Гапляна, якая паводле народнай міталёгіі, добры дух. Яна не мае поўнай улады на лёсам людзей, але часта ўплывае на падзеі. У трагедыі Ю. Славацкага яна з дапамогай незямных сілаў карае жахлівую забойцу — Балядыну. На карціне чарадзейная ўладарка возера Гопла(pl) вольна адпачывае ў вадзе, паклаўшы галаву на купіну. Яе цела выглядае лягічным працягам воднай прасторы, валасы зьліваюцца з травамі[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Марына Загідуліна. Казімір Альхімовіч як ілюстратар польскіх пісьменнікаў // Гісторыя, культуралёгія, мастацтвазнаўства: Матэрыялы ІІІ Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялёгу цывілізацый» (Менск, 21-25 мая, 4-7 сьнеж. 2000 г.). — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2001.