Ганімэд (спадарожнік)
Ганімэд — натуральны спадарожнік Юпітэру. Адзін з так званых Галілеевых спадарожнікаў. Найвялікшы з усіх спадарожнікаў у Сонечнай сыстэме (пераўзыходзіць па памерах плянэту Мэркурый) і адзіны зь іх, які валодае ўласнай магнітасфэрай. Ганімэд мае арбітальны рэзананс 1:2:4 з Эўропай і Іо. Маса Ганімэду ў 2,02 разы пераўзыходзіць масу Месяцу.[1]
спадарожнік Юпітэру | |
Гісторыя адкрыцьця | |
---|---|
Першаадкрывальнік | Галілео Галілей |
Дата адкрыцьця | 8 студзеня 1610 |
Арбітальныя характарыстыкі | |
Вялікая паўвось | 1 070 400 км |
Эксцэнтрысытэт | 0,0013 |
Арбітальны пэрыяд | 7,154 дня |
Нахіл арбіты | 0,2° (да экватару Юпітэру), 2,2° (да экліптыкі) |
Апацэнтар | 1 071 600 км |
Пэрыцэнтар | 1 069 200 км |
Фізычныя характарыстыкі | |
Дыямэтар | 5268 км |
Сярэдні радыюс | 2634,1 км (0,413 Зямнога) |
Плошча паверхні | 87 000 000 км²(0,171 Зямной) |
Маса | 1,4819 × 1023 кг |
Шчыльнасьць | 1,936 г/см³ |
Прыскарэньне вольнага паданьня | 1,428 м/с² |
Пэрыяд вярчэньня вакол сваёй восі | супадае з арбітальным, г. зн. Ганімэд зьвернуты да Юпітэру адным бокам |
Нахіл восі вярчэньня | 0-0,33° |
Альбэда | 0,43 |
Бачная зорная велічыня | 4,61 |
Тэмпэратура паверхні | 110 К (−163 °С) |
Атмасфэра | Амаль адсутнічае, маюцца рэшткі тлену |
Ганімэд утвораны з вадзяных льдоў і сылікатавых пародаў. Мяркуецца, што ён мае жалезнае ядро і акіян пад карой, плошча якога можа пераўзыходзіць усю гідрасфэру Зямлі разам. Паверхня Ганімэду складаецца з двух тыпаў ляндшафтаў — старых цёмных кратэраваных і больш маладых, але таксама старажытных сьветлых узвышаных.
Спадарожнік мае вельмі тонкую атмасфэру, якая складаецца зь тлену і, магчыма, азону.[2]
Ганімэд адкрыты разам з Іо, Эўропай і Каліста Галілеа Галілеем у студзені 1610 року, аднак маюцца зьвесткі, што яго мог назіраць няўзброеным вокам кітайскі астраном Гань Дэ ў 365 годзе да н. э.[3][4] Гэта падаецца магчымым, зважаючы на зорную вялічыню Ганімэду: яго можна ўбачыць, засланіўшы нечым яркі Юпітэр, што знаходзіцца вельмі блізка ад яго.
Назва Ганімэду была прапанаваная Сымонам Марыюсам у гонар мітычнага Ганімэда — віначарпальніка й магчымага каханка Зэўса.[5]
Побач з Ганімэдам праляталі наступныя міжплянэтныя станцыі:
Крыніцы
рэдагаваць- ^ "Ganymede". nineplanets.org. 31 October 1997. Retrieved 2008-02-27.
- ^ Hall, D.T.; Feldman, P.D. et al. (1998). "The Far-Ultraviolet Oxygen Airglow of Europa and Ganymede". The Astrophysical Journal 499 (1): 475–481. Bibcode:1998ApJ...499..475H. doi:10.1086/305604.
- ^ Chamberlain, V. D. (1981). "Astronomical content of American Plains Indian winter counts". Bulletin of the Astronomical Society 13: 793. Bibcode:1981BAAS...13..793C.
- ^ Brecher, K. (1981). "Ancient Astronomy in Modern China". Bulletin of the Astronomical Society 13: 793. Bibcode:1981BAAS...13..793B.
- ^ "Satellites of Jupiter". The Galileo Project. Retrieved 2007-11-24.