Ганутка (басэйн Дняпра)
рака ў Ігуменскім і Бярэзінскім раёнах Менскай вобласьці, правы прыток ракі Вусы, басэйн Дняпра
Гану́тка — рака ў Ігуменскім і Бярэзінскім раёнах Менскай вобласьці, правы прыток ракі Вусы (басэйн Дняпра). Даўжыня 18 км. Плошча вадазбору 90 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2‰.
Ганутка | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Горкі |
Вусьце | Вуса |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Ігуменскі раён і Бярэзінскі раён |
Даўжыня | 18 км |
Плошча басэйну | 90 км² |
Нахіл воднай паверхні | 1,2 ‰ |
Пачынаецца за 2 км на поўнач ад вёскі Горкі Ігуменскага раёну, вусьце на паўночнай ускраіне вёскі Галоўныя Ляды. Мае каналізаванае рэчышча ад вытоку на працягу 13 км. Каля вёскі Вялікая Ганута плаціна і сажалка[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 121
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 121