Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн

Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн (па-нямецку: Hans Jacob Christoffel von Grimmelshausen, каля 1622, Гельнгаўзэн — 17 жніўня 1676, Рэнхэн) — нямецкі пісьменьнік, аўтар папулярнага раману «Авантурнік Сымпліцысімус», аднаго з найвыдатнейшых твораў нямецкае літаратуры XVII стагодзьдзя. Стваральнік нямецкага раману.

Ганс Крыстофэль Ґрымэльсгаўзэн
Hans Christoffel Grimmelshausen
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн
Нарадзіўся каля чэрвень 1622, 17 сакавіка 1622(1622-03-17)[1] або 1625[2]
Гельнгаўзэн
Памёр 17 жніўня 1676(1676-08-17)[3][4][1][…]
Рэнхэн
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці навэліст
Кірунак барока
Мова нямецкая[5]
[[::de:s:Hans Jakob Christoffel von Grimmelshausen|Творы]] ў Вікікрыніцах
Творы на сайце kamunikat.net

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся ў Гельнгаўзэне (зямля Гэсэн). У дзесяцігадовым узросьце быў выкрадзены гэсэнскімі жаўнерамі, сярод якіх адчуў усе прыгоды вайсковага жыцьця ў часе Трыццацігадовай вайны. Пад канец вайны паступіў на службу Францу Эгану фон Фюрстэнбэргу (па-нямецку: Franz Egon von Fürstenberg), біскупу ў Страсбургу, і ў 1665 стаў судзьдзёй у Рэнхэне, Бадэн.

«Авантурнік Сымпліцысімус»

рэдагаваць

Атрымаўшы пасаду, прысьвяціў сябе літаратуры і ў 1668 апублікаваў раман «Авантурнік Сымпліцысімус» (Der abenteuerliche Simplicissimus). За аснову свайго твора аўтар узяў традыцыю пікарэскі, гішпанскіх круцельскіх раманаў, ужо выдомых на той час у Нямеччыне. Па вялікім рахунку, Сымпліцысімус зьяўляецца аўтабіяграфічным творам. Галоўная тэма рамана — тэма народу, узьвялічаньне селяніна і яго працы.

У пачатку рамана герой нічога ня ведае аб навакольным сьвеце, нічога ня бачыў, акрамя «палацу» свайго «татусі». Але жорсткая, няўмольная рэчаіснасьць — вайна — уладна ўрываецца ў гэты мірок, і пачынаюцца неверагодныя, трагічныя й сьмешныя прыгоды героя (вонкавае дзеяньне) і яго ўнутраныя мэтамарфозы, барацьба за сваю чалавечую істу (дзеяньне ўнутранае). Уражлівыя сцэны Трыццацігадовае вайны, з дапамогай якіх складаецца ўражаньне аб тагачасных падзеях, робяць кнігу аднім з найкаштоўнейшых дакумэнтаў таго часу. Пакінуты без прытулку маленькі Сімпліцый сустракае ў лесе пустэльніка, які вучыць яго грамаце й выхоўвае ў духе аскетызму. Пасьля сьмерці любімага настаўніка ён жыве адзін, але вайна вымушае яго выйсьці ў сьвет. У крэпасьці Ганаў юнак назірае за разгульным жыцьцём пры двары губэрнатара ў той час, як сотні людзей пакутуюць ад голаду. Ён са смуткам канстатуе:

 
Тытульны ліст «Сімпліцысімуса»
  «Там, дзе мела быць вялікая любоў, ласка і вернасць, я знаходзіў вялікую здрадлівасць, самую гвалтоўную нянавісць, здраду, шаленства, варожасць і зацятасць.»  

(с) Кніга першая. Разьдзел дваццаць пяты

Губэрнатар робіць зь яго блазна, прыбіраючы юнака ў воўнавае адзеньне зь вялікімі вушамі. Карыстаючыся сваёй роляй блазна, Сімпліцый пачынае «са сьмехам праўда гаварыць», весьці дзёрскія застольныя гутаркі (дыскурсы), вартыя самых адукаваных і дасьціпных людзей свайго часу. Аднак зьменлівасьці жыцьця не пакідаюць Сімпліцыя. Ён то багацее, то зноў пакутуе ад галечы, становіцца героем галантных прыгод у Парыжы, трапляе ў Масковію, сустракаецца зь піратамі. Напрыканцы рамана Сімпліцый зноў становіцца пустэльнікам. Ён адмаўляецца ад навакольнага сьвету, поўнага несправядлівасьці. За паўстагодзьдзя да Рабінзона Круза герой Ґрымэльсгаўзэна ўзрабляе незаселены востраў і піша:

  «Чалавек павінен працаваць, як птушка – лётаць»  

Сьвет, які неразумна ўпарадкаваны, не створаны для дзівакоў Сімпліцысімусаў.[6] Такой сумнай высновай і завяршаецца кніга.

Гісторык Робэрт Эрґанґ спысылаеццца на працу Ґюстава Кёнэке «Quellen und Forschungen zur Lebensgeschichte Grimmelshausens» робячы выснову, што:

«падзеі, прадстаўленыя ў навэле Сімпліцысімус, наўрад ці былі аўтабіяґрафічнымі з тых пор, як [Ґрымэльсгаўзэн] вёў мірнае жыцьцё ў ціхіх гарадках і вёсках на ўскраінах Чорнага Лесу, а матар'ял, які ён уключыў у сваю працу, не быў узяты зь яго ўласнага досьведу, а зьяўляўся ўспамінамі зь мінулага, сабраных з чутак, ці створаных уласным творчым уяўленьнем» [7]

Іншыя творы

рэдагаваць

Сярод яго іншых твораў звычайна згадваюцца:

  • Die Ertzbetrügerin and Landstörtzerin Courasche (1669)
  • Der seltsame Springinsfeld (1670)
  • Das wunderbarliche Vogelnest (1672)

Такія яго творы, як Der teutsche Michel (1670), і навэлы, як Dietwald und Amelinde (1670) маюць другасную ролю ў яго літаратурнай спадчыне. Пісьменьнік памёр 17 жніўня 1676. У 1879 годзе ў Рэнхэне (цяпер у зямлі Бадэн-Вюртэмбэрг) Ґрымэльсгаўзэну быў усталяваны помнік, а ў 1998 годзе быў адчынены музэй «Дом Сімпліцысімуса».

Пераклады твораў на беларускую мову

рэдагаваць

У 1997 годзе ў часопісе «Мастацкая літаратура» на беларускай мове быў апублікаваны раман «Авантурнік Сімпліцысімус». Пераклад зрабіў Васіль Сёмуха.

  1. ^ а б Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
  2. ^ Library of the World's Best Literature / пад рэд. Ч. Д. Ўорнэр — 1897.
  3. ^ Hans Jacob Christoph von Grimmelshausen // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.)Grup Enciclopèdia, 1968.
  4. ^ Hans Jakob Christoffel von Grimmelshausen // Babelio (фр.) — 2007.
  5. ^ Grimmelshausen, Hans Jakob Christoffel von, 1625-1676 // CONOR.SI
  6. ^ М.В.Разумовская, Г.В.Синило, С.В.Солодовников Литература XVII-XVIII веков (Минск, 1989)
  7. ^ Robert Ergang, The Myth of the All-Destructive Fury of the Thirty Years’ War (Pocono Pines: The Craftsmen, 1956), 7.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць