Ганс Крэль

нямецкі прыдворны партрэтыст часоў Адраджэньня

Ганс Крэль (па-нямецку: Hans Krell; 1490, Крайльсгайм, цяпер зямля Бадэн-Вюртэмбэрг — 1565, Ляйпцыг, зямля Саксонія) — нямецкі прыдворны партрэтыст часоў Адраджэньня.

Ганс Крэль
Дата нараджэньня 1490(1490)
Месца нараджэньня Крайльсгайм (маркграфства Брандэнбург-Ансбах)
Дата сьмерці 1565(1565)
Месца сьмерці Ляйпцыг (курфюрства Саксонія)
Адукацыя майстэрня Люкаса Кранаха Старэйшага (Вітэнбэрг)
Занятак партрэтыст
Навуковая сфэра малярства
Жанры партрэт
Плынь Адраджэньне
Працы «Бітва пад Воршай» (1530)
Пад уплывам Люкас Кранах Старэйшы
Уплыў на Ёган Крэль

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Навучаўся ў майстэрні Люкаса Кранаха Старэйшага ў Вітэнбэргу (Курфюрства Саксонія). Затым паступіў на службу да брандэнбурска-ансбаскага маркграфа Фрыдрыха. Пазьней працаваў на яго сына Георга Набажнага. У 1522—1526 гадах быў прыдворным партрэтыстам вугорска-чэскага караля Людвіка II Ягелончыка ў Празе (Чэхія) і Будзе (Вугоршчына). У 1530 годзе намаляваў карціну «Бітва пад Воршай». З 1531 году працаваў у Ляйпцыгу, а з 1534-га ў Фрайбургу (Саксонія). Пазьней працаваў пры двары прускага князя Альбрэхта, брандэнбурскай князёўны Ядвігі Ягелонкі і саксонскага курфюрста Аўгуста (з 1553 году).

Літаратура

рэдагаваць
  • KUBÍKOVÁ B. Portrét v renesančním malířství v Českých zemích (B. Kubíková, ed.). Vydala Národní galerie v Praze, Praha, 2016. S. 285. ISBN 978-80-7035-608-1