Ганс Бальдунг
Ганс Бальдунг (па-нямецку: Hans Baldung, мянушка Грын па-нямецку: Grien; 1480, 1484 ці 1485, Швэбіш-Гмюнд — 1545, Страсбург) — адзін з выбітных мастакоў так званай Верхнянямецкай школы, вядомы як жывапісец, гравёр і малявальшчык. Лічыцца самым таленавітым вучнем Дзюрэра.
Ганс Бальдунг | |
Дата нараджэньня | не раней за 1484 і не пазьней за 1485[1][2] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | верасень 1545[1][3] |
Месца сьмерці | |
Занятак | маляр, ілюстратар, гравэр, мастак-гравэр, графічны дызайнэр, вітражыст, book artist, архітэктурны чарцёжнік |
Навуковая сфэра | малярства |
Жанры | партрэт і рэлігійны жывапіс[d] |
Плынь | нямецкае Адраджэньне[d][4] |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьРодам з гуманістычна адукаванай сям’і юрыста. Неўзабаве пасьля яго нараджэньня сям’я пераехала ў Страсбург. У 1503 годзе Бальдунг ужо знаходзіцца ў майстэрні Дзюрэра ў Нюрнбэргу, дзе застаецца да 1507 году, Бальдунг разам з Кульмбахам і Шэйфэленам робіць самастойна ілюстрацыі, зарабляючы на жыцьцё. Бальдунг адным з першых сярод жывапісцаў адкрыта далучыўся да Рэфармацыі.
Працаваў у Брэйсгау, Швэйцарыі і Эльзасе. Пасяліўшыся з 1538 ў Страсбургу, быў прыдворным мастаком пры двары біскупу.
Самымі выбітнымі з яго прац лічацца карціны, якія знаходзяцца ў Ліхтэнтальскім жаночым кляштары, напісаныя ім у 1496 годзе, і галоўны алтар Фрайбургскага сабору, скончаны ў 1516 годзе.
Доўгі час Бальдунгу прыпісвалася аўтарства Ізэнгэймскага алтару, які захоўваецца зараз у Кальмарскім музэі Ўнтэрліндэн. Сапраўдным аўтарам алтару зьяўляецца Маціяс Груневальд.
Галерэя
рэдагаваць-
Аплакваньне Хрыста, 1516
-
Адам і Ева, 1533
-
Людвіг Граф Лёвэнштэйн
-
Рыцар, дзяўчына і сьмерць
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г Baldung Grien (анг.) // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2018. — ISBN 978-0-19-977378-7 — doi:10.1093/BENZ/9780199773787.ARTICLE.B00010659
- ^ а б National Gallery of Art - Collection (анг.)
- ^ а б в RKDartists (нід.)
- ^ https://www.smb.museum/en/exhibitions/detail/hans-baldung-called-grien/
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — 480 с. — ISBN 985-11-0061-7