Ганна Гамэла
Ганна Гамэла (па-польску: Anna Hamela; нарадзілася 30 студзеня 1976, Енджэюў, Польшча) — польская сьпявачка й аўтарка песьняў. Сьпявае пераважна па-француску.
Ганна Гамэла | |
Ганна Пшэндзак | |
Дата нараджэньня | 30 студзеня 1976 (48 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | Енджэяў, Польшча |
Грамадзянства | Польшча |
Прафэсія | сьпявачка, аўтарка песьняў |
Гады дзейнасьці | ад 1995 |
Жанры | поп |
Гурты | DE-JA-VU |
Сайт | annahamela.com |
Біяграфія
рэдагавацьУ 1995 годзе Ганна Гамэла (народжаная Пшэндзак) перамагла ў польскім конкурсе талентаў «Шанец на посьпех». У 1998 годзе быў выдадзены кампакт-дыск па выніках конкурсу пад назовам «Szansa na sukces»[1], дзе разам зь іншымі пераможцамі праграмы Ганна сьпявала сваю песьню з конкурсу. На дыску Ганна была пазначана як Джаана. Наступныя гады прынесьлі сьпявачцы прыз глядацкіх сымпатыяў і другое месца на фэстывалі песьні на грэцкай мове (1999), дзе яна выканала песьню «Ego». Увосень 2002 году яна зьявілася ў другім сэзоне рэаліці-шоў «Бар». Пасьля гэтага Ганна працавала аўтарам і кампазытарам рэклямаў на колькіх польскіх радыёстанцыях. У 2011 годзе яна разам зь Пётрам Матковічам запісала й выпусьціла францускамоўны альбом DE-JA-VU[2]. Два сынглы з альбому былі прадстаўлены ў праграмах Польскага радыё[3]. 30 студзеня 2013 году Ганна выпусьціла яшчэ адзін альбом пад назовам «Cosmic Circle».
Крыніцы
рэдагаваць- ^ SZANSA NA SUKCES (CD). CD Studio
- ^ De-Ja-Vu-De-Ja-Vu. Сайт праекту
- ^ DE-JA-VU «A la maison». Polskie Radio.