Ганна Альжбета Радзівіл

Ганна Альжбета Юр’еўна Радзівіл (нарадзілася ў 1518 г., памерла ў 1558 г.) — дачка вялікага гетмана літоўскага Юрыя Радзівіла «Віктара» і Барбары з Калаў, сястра каралевы Польшчы Барбары Радзівілаўны і Мікалая Радзівіла Рудога.

Ганна Радзівіл
Выява Ганны Радзівіл
Выява Ганны Радзівіл
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 1518(1518)
Памерла 1558(1558)
Род Радзівілы
Бацькі Юры Радзівіл
Барбара
Муж Пётр Кішка
Сямён Гальшанскі
Дзеці няма
Рэлігія каталіцтва

У 1523 г. у выніку дамоўленасьці паміж Юры Радзівілам і Троцкім ваяводам Канстантынам Астрожскім Ганна была заручана са старэйшым сынам Канстантына — Ільлём Астроскім. 1 сакавіка 1524 г. яны атрымалі папскую дыспенсію, бо Ільля быў праваслаўнай веры. Мэтай шлюбнага дагавора была барацьба з віленскім ваяводам Альбрэхтам Гаштольдам. Аднак неўзабаве Юры перайшоў на бок Альбрэхта і заручыў Ганну з яго сынам — Станіславам Гаштолдам, заплаціўшы каралю Жыгімонту I Старому заклад у 10 000 літоўскіх грошаў на будучы шлюб. Такім чынам, у Ганны было адначасова дзва жаніхі. Аднак, калі Ілля вырас, ён не пагадзіўся ажаніцца з Ганнай, бо закахаўся ў Беату Касцелецкую (Шлюб Іллі з Беатай адбыўся у 1539 г. Падчас турніру на вясельным піры жаніх быў збіты з каня каралевічам Жыгімонтам і ад атрыманых траўмаў захварэў і сканаў). Больш таго, нечакана ў 1537 г. Ежы вырашыў ажаніць сваю малодшую дачку Барбару са Станіславам Гаштольдам. Ганна засталася без мужа. Магчыма, прычынай нежадання мужчын да Ганны былі чуткі пра яе дрэнныя паводзіны і нараджэнне пазашлюбных дзяцей.

Наступныя заручыны Радзівілаўны адбыліся пасля таго, як яе сястра Барбара выйшла замуж за караля Жыгімонта II Аўгуста. У 1548 г. брат Ганны, Мікалай Руды, планаваў шлюб з Пятром Пятровічам Кішкам, маршалкам Валынскай зямлі. Вяселле некалькі разоў пераносілася па розных прычынах, але нарэшце яно адбылося ў лютым 1549 г. Павелічэньне прэстыжу Барбары Радзівілаўны паспрыяла паслабленню яе адносін з Ганнай. Яна адправіла свайго прыдворнага Габрыэля Тарлу на вяселле сястры, але сама на ім не прысутнічала. Шлюб Ганны з Кішкай быў бяздзетным, бо Пётр памёр праз год у 1550 г.

Удовая Ганна другі раз выйшла замуж за літоўскага князя і стольніка літоўскага Сямёна Гальшанскага. Пра другі шлюб Ганны шмат інфармацыі няма. Як і першы, ён застаўся бяздзетным. Другі муж Ганны памёр у 1556 г. як апошні прадстаўнік мужчынскага полу сям’і Гальшанскіх. Праз два гады і Ганна Эльжбета Радзівілаўна памерла.