Ганконскі даляр
Ганко́нскі даля́р (ISO 4217: HKD) — афіцыйная валюта Спэцыяльнага адміністратыўнага раёну Ганконг Кітайскай Народнай Рэспублікі.
Ганконскі даляр | |
Краіна | Ганконг |
---|---|
Код ISO-4217 | HKD |
Скарачэньне | $, НК$ |
Сымбаль | HK$ і 元 |
Цэнтральны банк | Hong Kong Monetary Authority[d] |
Абменны курс: (даляр ЗША 24.10.2007) | 7,7516 |
Галерэя выяваў у Вікісховішчы |
Згодна з Асноўным законам Ганконгу і Сумеснай кітайска-брытанскай дэклярацыі за Ганконгам пакінутая аўтаномія ў сфэры валютнай палітыкі. Эмісія ганконгскага даляра ажыцьцяўляецца ўрадам Ганконгу і трыма мясцовымі банкамі пад наглядам Валютнай адміністрацыі Ганконгу, выконваючай функцыі Нацыянальнага банку тэрыторыі. Друк грашовых знакаў ажыцьцяўляецца кампаніяй «Hong Kong Note Printing Limited». Звычайна для абазначэньня ганконскага даляра выкарыстоўваюць знак «$», сустракаецца варыянт НК$.
Ганконскі даляр уведзены ў абарачэньне ў лютым 1895 году. Да сярэдзіны 1930-х гадоў у Ганконгу выкарыстоўваліся і срэбраныя мэксыканскія даляры.