Галіна Рыгораўна Ўранава (нарадзілася 26 сакавіка 1949 году, Менск, БССР) — пэдагог.

Біяграфія

рэдагаваць

У 1967 г. скончыла школу рабочай моладзі ў Койданаве Менскай вобласьці, у 1973 г. — факультэт дашкольнага выхаваньня Менскага пэдінстытуту імя Горкага, у 1978 г. — гістарычны факультэт гэтага інстытуту, у 1985 г. — асьпірантуру пры ім.

Кандыдат пэдагагічных навук (1985), дацэнт (1988). Працавала настаўніцай гісторыі койданаўскай СШ №1. З 1988 г. у Беларускім дзяржаўным пэдагагічным унівэрсытэце імя Максыма Танка, дацэнт катэдры агульнай і дашкольнай пэдагогікі, намесьнік дэкана факультэту дашкольнага выхаваньня. Вывучае праблемы маральнага выхаваньня дзяцей, пытаньні кіраваньня адукацыяй у Рэспубліцы Беларусь.

Аўтарка больш чым 40 навуковых прац.

Літаратура

рэдагаваць
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.