Галоўчынскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласьці Беларусі

Гало́ўчынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бялыніцкага раёну Магілёўскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Галоўчын.

Гісторыя

рэдагаваць

23 сьнежня 2009 году ў склад сельсавету перададзеныя населеныя пункты Вялікі Трылесін, Запакульле, Шылавічы, якія знаходзіліся ў раённым падпарадкаваньні, населеныя пункты Бракаўшчына, Ізобішча, Карпаўка, Лічынка, Малінаўка, Мікалаеўка, Навасёлкі, Сагласьсе, Север, Супшынка, Сьцяпанаўка перададзеныя ў склад Вішоўскага сельсавету[1].

Былыя населеныя пункты

рэдагаваць

Фальварак Адольфаў (каля п. Галдабуршчына), пасёлкі Высокае (пасьля 1979 г.), Галдабуршчына (пасьля 1970 г.), Дуброўка (пасьля 1979 г.), Чырвоная Зорка (пасьля 1979 г.), Красная Сакалоўка (пасьля 1975 г.), Ліпіншчына (пасьля 1970 г.), Ляшчэўнік (пасьля 1987г.), Рубеж (пасьля 1975 г.), Новая Сакалоўка (пасьля 1972 г.), Сасноўка (пасьля 1979 г.). Пасёлак Калініна да 1961 году меў назву Каліноўка.