Тэатар ваенных дзеяньняў
(Перанакіравана з «Тэатар вайсковых дзеяньняў»)
Тэатар ваенных дзеяньняў (ТВД) — частка сусьветнай прасторы, уключаючы касмічнае[1], у межах якога разгортваюцца групоўкі (фарміраваньні) Узброеных Сіл (УС) дзяржавы, кааліцыі дзяржаваў і могуць весьціся ваенныя дзеяньні. Мае кірункі і раёны (зоны).
Перад Першай сусьветнай вайной, тэрыторыя для разгортваньня і разьмяшчэньня Дзеючай арміі, называлася «тэатрам ваенных дзеяньняў»[2].
Дысцыпліна ў вайсковай справе, якая вывучае тэатры ваенных дзеяньняў называецца ваенная геаграфія[3].
Англасаксонская вайсковая справа тэатар ваенных дзеяньняў клясыфікуе (вызначае) як фарміраваньне, у адрозьненьне ад айчыннай як тэрыторыі ці месца ваенных дзеяньняў.
У прастамоўі часта называецца фронтам.