Галодная вайна (па-польску: Wojna głodowa; па-нямецку: Hungerkrieg) — ваенны канфлікт паміж Каралеўствам Польскім і Вялікім Княствам Літоўскім з аднаго боку і Тэўтонскім ордэнам з другога, які адбыўся ўлетку 1414 году. Канфлікт атрымаў назву Галодная вайна з-за выкарыстаньня тактыкі выпаленай зямлі, якая ў Сярэднявеччы абумоўлівалася спальваньнем пасеваў на палях з мэтай зьнішчэньня крыніцаў харчаваньня для суперніка. Голад і чума распаўсюдзілася па ўсёй Прусіі. Па словах Ёгана фон Пазыльге, пасьля вайны ад чумы памерлі 86 рыцараў Тэўтонскага ордэну[1].

Галодная вайна
Дата: лета 1414
Месца: Дзяржава Тэўтонскага Ордэну
Вынік: Пасрэдніцтва на Канстанцкім саборы
Супернікі
Каралеўства Польскае
Вялікае Княства Літоўскае
Тэўтонскі Ордэн і найміты
Камандуючыя
Уладзіслаў II Ягайла,
Вітаўт Вялікі
Міхал Кюхмэйстэр фон Штэрнбэрг
  1. ^ William Urban. Tannenberg and After. — Chicago: Lithuanian Research and Studies Center, 2003. — P. 204. — ISBN 0-929700-25-2.  (анг.)